зграба́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. зграбаць — згрэбці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зграба́цца несов., возвр., страд. сгреба́ться; ску́чиваться; см. зграба́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зграба́нне ср., в разн. знач. сгреба́ние; ску́чивание; см. зграба́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грэ́бнуць

‘аднакратны дзеяслоў да грэбці - плывучы, працаваць вёсламі або рукамі; браць, капаць, зграбаць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. грэ́бну грэ́бнем
2-я ас. грэ́бнеш грэ́бнеце
3-я ас. грэ́бне грэ́бнуць
Прошлы час
м. грэ́бнуў грэ́бнулі
ж. грэ́бнула
н. грэ́бнула
Загадны лад
2-я ас. грэ́бні грэ́бніце
Дзеепрыслоўе
прош. час грэ́бнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

валкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., што.

Зграбаць скошаную збажыну, траву і пад. у ваякі. Разбівае, валкуе, нават складае ў копы гатовае сена самая маладая калгасная брыгада — піянеры і школьнікі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грэ́бці, грабу́, грабе́ш, грабе́; грабём, грабяце́, грабу́ць; гроб, грэ́бла; грабі́; незак.

1. Збіраць у адно месца, зграбаць граблямі, віламі і пад.

Г. сена.

2. Працаваць вёсламі, плывучы ў лодцы.

3. Разграбаць, капаць.

Г. пясок.

4. перан. 3 прагнасцю браць, захопліваць сабе.

Г. дабро.

Кожная курыца пад сябе грабе (з нар.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шуфлява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак., што.

Зграбаць, сыпаць, перасыпаць і пад. што‑н. шуфлем. [Кісяленка:] — Часам чалавек дзесяць-пятнаццаць бяруць з кожнага барака на электрастанцыю вугаль шуфляваць. С. Александровіч. Выходжу на паляну — і раптам натыкаюся на той жа самы грузавік. Дзяўчаты ззаду ў яго пясок шуфлююць. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ташчы́ць ’несці, цягнуць’ (Нас.), ’капаць (бульбу)’ (Сцяшк. Сл.), ташчы́ты ’выбіраць бульбу рукамі’ (Сл. Брэс.), ’разграбаць рукамі выараны рад бульбы, капаць бульбу’ (кобр., Нар. лекс.; Ск. нар. мовы). Укр. тащи́ти ’цягнуць, валачы’, дыял.зграбаць сена’, рус. тащи́ть ’тс’, польск. taszczyć ’тс’ (з усх.-слав., гл. Борысь, 628). Гл. таскаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ску́чивать несов.

1. (собирать в кучу) зграба́ць (скіда́ць, скі́дваць, зго́ртваць, ссо́ўваць) у ку́чу (у ку́чы);

2. (помещать на небольшом пространстве, в тесноте) ску́чваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Валкава́ць1 ’качаць бялізну’ (Шатал., Шн., Інстр. I). Да валкі ’качалкі для бялізны’ (гл.).

*Валкава́ць2, валковати ’есці на поўны рот’ (КЭС). Клімчук (Бел.-рус. ізал., 51) параўноўвае з рус. валкий ’ласы, сквапны, зайздросны’ (СРНГ, 28). Літ. válgyti ’есці’, valgùs ’пражэрлівы, той, хто многа есць’ дазваляе меркаваць, што *валкаваць, *валкі з’яўляюцца балтызмамі.

Валкава́ць3зграбаць сена ў валкі’ (БРС, КСТ, КЭС). Укр. валкувати ’тс’. Да вал4.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)