зга́рваць несов., в разн. знач. сгора́ть; см. згарэ́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

згара́льны, ‑ая, ‑ае.

Які можа гарэць, згарэць. Згаральнае рэчыва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надгарэ́ць, ‑рыць; зак.

Згарэць з краю, зверху. Надгарэў кнот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

негару́чы, ‑ая, ‑ае.

Такі, які не можа загарэцца, згарэць. Негаручыя тканіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пэ́тлахі груб. ’непрычасаныя валасы’ (дзятл., Сцяшк. Сл.), фразеалагізм згарэць з пэтлахамізгарэць датла’ (зэльв., Жыв. сл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад па́тлы ’доўгія неахайныя валасы’ (гл. патла́ты) пад уплывам пэ́йсахі ’тс’. (гл. пэйс).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

со́рам, -у, м.

1. Пачуццё моцнай збянтэжанасці ад усведамлення непрыстойнасці, ганебнасці свайго ўчынку.

С. за свае словы.

2. у знач. вык. Ганьба (разм.).

С. так несумленна рабіць!

Згарэць ад сораму — моцна засаромецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

згара́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. згараць ​1згарэць.

•••

Рухавік унутранага згарання гл. рухавік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́гараць¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., -рыць; зак.

1. Згарэць поўнасцю.

Выгаралі дровы ў печы.

Вёска выгарала.

2. Выліняць, страціць натуральны колер.

Матэрыял выгараў на сонцы.

|| незак. выгара́ць, -а́е і выга́рваць, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ператле́ць, ‑ее; зак.

1. Сапсавацца ад тлення; сатлець; перагніць. Лісце ператлела.

2. Згарэць без полымя. Вуголле ператлела.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дапалі́цца, ‑паліцца; зак.

Разм.

1. Канчаткова спаліцца, згарэць. Дапалілася газа ў лямпе.

2. безас. Канчаткова выпаліцца. Дапалілася ў печы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)