любата́, ‑ы, ДМ ‑баце, ж.

1. Тое, што люба, што выклікае захапленне прывабнасцю, прыгажосцю. Тут [у клеці] нейкая асаблівая сцішанасць, нейкая адменная любата. Сабаленка.

2. у знач. вык. Пра захапленне, зачараванне кім‑, чым‑н., задавальненне ад каго‑, чаго‑н. [Дзед Мацей:] — Бач, якое падвор’е, проста любата. Ляўданскі. Ехаць па лесе — адна любата. Гамолка. [Доўнар:] — Хлопцы — любата, адзін у адзін. Дуброўскі. // безас. у знач. вык., з інф. Прыемна. Любата глядзець, як пад напорам.. моцных рук вянок за вянком узнімаюцца ўгору новыя хаты. Васілевіч. А касілка косіць-рэжа, Ажно глянуць любата. Ставер. // у знач. выкл. Ужываецца пры выказванні прыемнага ўражання. [Собіч:] — Любата! Проста любата, Марына Барысаўна! Цяпер у нас зусім другая карціна. Скрыган. [Андрэй Сцяпанавіч:] — Паглядзіце, якое ворыва! Любата! Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упое́ние ср. (восторг) захапле́нне, -ння ср.; (очарование) зачарава́нне, -ння ср., чаро́ўнасць, -ці ж.; (экстаз) экста́з, -зу м.; (наслаждение) асало́да, -ды ж.;

быть в упое́нии быць у захапле́нні (зачарава́ным, у экста́зе);

упое́ние успе́хом захапле́нне по́спехам;

про́сто упое́ние! разг. про́ста асало́да!

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)