замо́лкнуть сов., прям., перен. замо́ўкнуць, змо́ўкнуць; (затихнуть) заці́хнуць, сці́хнуць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
заціха́нне, ‑я, н.
Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. заціхаць — заціхнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зату́хнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; зату́х, -хла; зак.
1. Перастаць гарэць, патухнуць.
Агонь затух.
Спрэчкі затухлі (перан.: спыніліся).
2. Слабеючы, перастаць вагацца, заціхнуць, спыніцца.
Ваганні глебы затухлі.
|| незак. затуха́ць, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
суці́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца; зак.
1. Перастаць хвалявацца, заціхнуць, супакоіцца, уціхамірыцца.
С. пасля добрых навін.
Дзетвара суцішылася.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Аслабець у сваім праяўленні; спыніцца, перастаць.
Вецер суцішыўся.
Боль суцішыўся.
|| незак. суціша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паці́хнуць, ‑не; ‑нем, ‑неце, ‑нуць; зак.
Заціхнуць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Паціхлі людзі, паціхлі птушкі, паціхла ўсё жывое. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зглу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм. Заціхнуць, заглухнуць. Князь стаіць, князь маўчыць, жуда, помста б’е з воч; Гулі зглухлі: ні жартаў ні смеху... Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазаціха́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
Заціхнуць — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Гледачы пазаціхалі. □ Ля бяроз, што пазаціхалі нанач ля дарогі, пырхалі сініцы. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заціха́ць несов., в разн. знач. затиха́ть, утиха́ть; (переставать издавать звуки — ещё) замолка́ть, мо́лкнуть; см. заці́хнуць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перакіпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.) Страціць патрэбныя якасці ад празмернага кіпення. Перакіпела страва.
2. перан. Разм. Перастаць бурна праяўляцца; супакоіцца, заціхнуць. — Пачакай, — супакойвала .. [маці дачку], — хай перакіпіць [бацька], апамятаецца. Прокша. Перакіпеў упарты, жорсткі На вуліцах берлінскіх бой. Прануза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Прыйсці ў стан сну; пачаць спаць. Сцёпка сагрэўся пад коўдраю і заснуў моцным сном. Колас. // перан. Заціхнуць, замерці. Прыйшла зіма з марозам, Заснуў і лес і бор. Журба.
•••
Заснуць навекі (навек, назаўсёды, вечным сном) — памерці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)