буртава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

Закладваць агародніну, сілас, угнаенні і пад. па захоўванне ў бурты. Буртаваць бульбу. Буртаваць кампост.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кансе́рвы, размоўн. кансе́рва (адз. лік) ’прадукты харчавання, расфасаваныя ў герметычную тару’ (ТСБМ). Відавочна, з польск. konserva ’тс’ (XIX ст.), якое з італ. conservaзахоўванне’ < conservare ’захоўваць у добрым стане’ < лац. cōnservāre ’захоўваць, берагчы’ (Слаўскі, 2, 428–429). Літаратурная форма ў мн. ліку — з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хране́ние захава́нне, -ння ср., хава́нне, -ння ср., захо́ўванне, -ння ср.; трыма́нне, -ння ср.; см. храни́ть 1;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фуражы́р, ‑а, м.

1. Асоба, у абавязкі якой уваходзяць нарыхтоўка, захоўванне і выдача фуражу. Фуражыр калгаса. Фуражыр эскадрона. □ Муж, Федзя, працуе фуражырам на ферме, працадні яму ідуць кожны дзень. Палтаран.

2. Уст. Ваеннаслужачы, які прызначаўся для нарыхтоўкі фуражу. Захапіць у палон фуражыраў ворага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схоў, схо́ву, мн. схо́вы, схо́ваў, м.

1. Захоўванне чаго-н.

Палажыць грошы на с.

2. Месца, дзе можна схавацца ад каго-, чаго-н., а таксама якое-н. патаемнае месца, збудаванне для ўкрыцця каго-, чаго-н.

Знайсці с. у бярэзніку ад сонца.

На гарышчы быў с.

3. мн. (схо́вы, -аў). Сховішча, памяшканне для захоўвання чаго-н.

4. перан. Тое, што недаступна для іншых, што хаваецца ў душы, сэрцы.

Патаемныя сховы душы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канспіра́цыя, ‑і, ж.

Сістэма і метады, якія прымяняюцца падпольнай арганізацыяй для захоўвання ў тайне яе дзейнасці; захоўванне тайны. Мікола сам зразумеў, што не пасцярогся ў сварцы з солтысам, у гарачцы парушыў правілы канспірацыі. Сабаленка. Лабановіч, захоўваючы канспірацыю, нават Турсевічу не казаў, што едзе ў Мікуцічы. Колас.

[Ад лац. conspiratio — змова, загавор.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

складскі́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да склада ​1 (у 2 знач.). Складское памяшканне. Складская маёмасць. □ Ішлі з паўгадзіны і выйшлі на вялікі, адгароджаны калючым дротам дзядзінец. Там бялелі сцены нейкіх доўгіх складскіх будынін. С. Александровіч. // Які ажыццяўляецца на складзе (складах). Складское захоўванне тавараў. Складскі ўлік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сберега́ние

1. (сохранение) захо́ўванне, -ння ср.; зберага́нне, -ння ср.;

2. (накапливание) ашчаджа́нне, -ння ср., збіра́нне, -ння ср., зберага́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сохране́ние захава́нне, -ння ср., неоконч. захо́ўванне, -ння ср.;

зако́н сохране́ния эне́ргии зако́н захава́ння эне́ргіі;

брать на сохране́ние браць на захава́нне;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бурт, ‑а, М ‑рце, м.

Доўгі капец бульбы, агародніны, сіласу і пад. Метраў за трыста ад балота калгаснікі склалі тры бурты, відаць, насенкі, з якіх адзін быў толькі прыкрыты саломай. Паслядовіч. Яны ўдвух [Курловіч і Парфёнчык] скублі салому, уціскалі вяроўкамі вязкі, насілі на гарод і ўкрывалі бурты бручкі. Дуброўскі. // Доўгая спецыяльна складзеная на захоўванне куча, скірда якога‑н. угнаення, торфу і пад. Бурт кампосту. Бурт торфу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)