адчарэ́пваць
‘адчэрпваць, захопліваць, падчапляць што-небудзь’
дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
адчарэ́пваю |
адчарэ́пваем |
| 2-я ас. |
адчарэ́пваеш |
адчарэ́пваеце |
| 3-я ас. |
адчарэ́пвае |
адчарэ́пваюць |
| Прошлы час |
| м. |
адчарэ́пваў |
адчарэ́пвалі |
| ж. |
адчарэ́пвала |
| н. |
адчарэ́пвала |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
адчарэ́пвай |
адчарэ́пвайце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
адчарэ́пваючы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
загва́лчваць
‘мучыць; адбіраць, захопліваць каго-небудзь, што-небудзь’
дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
загва́лчваю |
загва́лчваем |
| 2-я ас. |
загва́лчваеш |
загва́лчваеце |
| 3-я ас. |
загва́лчвае |
загва́лчваюць |
| Прошлы час |
| м. |
загва́лчваў |
загва́лчвалі |
| ж. |
загва́лчвала |
| н. |
загва́лчвала |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
загва́лчвай |
загва́лчвайце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
загва́лчваючы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
дры́фтэр, ‑а, м.
Марское рыбапрамысловае судна, аснашчанае плывучай сеткай, здольнай захопліваць за плаўнікі рыб, якія да яе дакранаюцца.
[Англ. і гал. drifter ад drift — дрэйф.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узурпі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
Учыніць (учыняць) узурпацыю. Узурпіраваць вярхоўную ўладу. // перан. Разм. Захапіць (захопліваць) у сваё поўнае распараджэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фагацы́ты, ‑аў; адз. фагацыт, ‑а, М ‑цыце, м.
Клеткі жывёльнага арганізма, здольныя захопліваць і паглынаць чужародныя часцінкі, у тым ліку і бактэрыі.
[Ад грэч. phagos — пажыральнік і kytos — клетка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
захо́пліванне ср.
1. захва́тывание, захва́т м.;
2. увлече́ние;
1, 2 см. захо́пліваць 1, 3
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
грэ́бці, грабу́, грабе́ш, грабе́; грабём, грабяце́, грабу́ць; гроб, грэ́бла; грабі́; незак.
1. Збіраць у адно месца, зграбаць граблямі, віламі і пад.
Г. сена.
2. Працаваць вёсламі, плывучы ў лодцы.
3. Разграбаць, капаць.
Г. пясок.
4. перан. 3 прагнасцю браць, захопліваць сабе.
Г. дабро.
Кожная курыца пад сябе грабе (з нар.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
захва́тыватьI несов.
1. захо́пліваць;
2. (быть увлекательным) захапля́ць;
◊
дух, дыха́ние захва́тывает безл. дух займа́е.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
захо́п, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. захопліваць — захапіць (у 1 знач.).
2. Гвалтоўнае прысваенне чаго‑н., авалоданне чым‑н. Захоп улады. Захоп тэрыторыі. Захоп сялянамі памешчыцкіх зямель.
3. Тое, што і захват.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заграба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
1. што. Захопліваючы, грабучы, збіраць у адно месца.
З. сена.
2. перан., што. З прагнасцю захопліваць, прысвойваць або многа атрымліваць, зарабляць (разм.).
З. вялікія грошы.
3. Грэбці вёсламі, рукамі.
Глыбока з.
4. Тое, што і грэбці (у 2 знач.).
|| зак. загрэ́бці, -рабу́, -рабе́ш, -рабе́; -рабём, -рабяце́, -рабу́ць; -ро́б, -рэ́бла; -рабі́; -рэ́бены (да 1—3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)