плени́ться зачарава́цца; (увлечься) захапі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разлята́цца², -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. (разм.).

Пачаўшы лятаць, захапіцца лятаннем, палётамі; разлётацца.

Ластаўкі разляталіся.

Самалёты разляталіся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расспява́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. Пачаўшы пець, захапіцца спевамі.

Сын расспяваўся.

2. Крыху паспяваўшы, пачаць спяваць добра.

Р. перад канцэртам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заслу́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

Слухаючы што-н., захапіцца, забыць на ўсё.

Так цікава расказвае, што заслухаешся.

|| незак. заслу́хвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ахмяле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).

1. Стаць п’яным, ап’янець.

А. ад гарэлкі.

2. перан. Захапіцца да самазабыцця, узрушыцца.

А. ад шчасця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

захапля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца.

Незак. да захапіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заканта́чыць

‘устанавіць кантакт з кім-небудзь; моцна захапіцца чым-небудзь, абмежаваць кола сваіх інтарэсаў чым-небудзь’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заканта́чу заканта́чым
2-я ас. заканта́чыш заканта́чыце
3-я ас. заканта́чыць заканта́чаць
Прошлы час
м. заканта́чыў заканта́чылі
ж. заканта́чыла
н. заканта́чыла
Загадны лад
2-я ас. заканта́ч заканта́чце
Дзеепрыслоўе
прош. час заканта́чыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

збіра́льніцтва, -а, н.

1. Дзейнасць збіральніка (у 1 знач.).

Захапіцца збіральніцтвам.

2. Здабыванне сродкаў існавання шляхам збірання грыбоў, ягад і інш.

|| прым. збіра́льніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распе́цца, -пяю́ся, -пяе́шся, -пяе́цца; -пяёмся, -пеяце́ся, -пяю́цца; зак.

1. Прапеўшы некаторы час, запець лёгка і свабодна.

2. Пачаўшы пець, захапіцца спевамі.

|| незак. распява́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упадаба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны: зак. (разм.).

1. што. Спадабаць, захапіцца чым-н.

У. новую работу.

2. каго. Адчуць прыхільнасць да каго-, чаго-н.

У. дзяўчыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)