падазрэ́нне, -я, н.

1. Меркаванне, заснаванае на сумненні ў правільнасці, законнасці чыіх-н. учынкаў, у справядлівасці чыіх-н. слоў, у сумленнасці чыіх-н. намераў.

Затрыманы па падазрэнні ў крадзяжы.

Быць пад падазрэннем або на падазрэнні ў каго-н. (выклікаць да сябе падазроныя адносіны з боку каго-н.).

2. Меркаванне аб магчымасці чаго-н.

Ёсць п., што яны сёння могуць не прыехаць.

П. на адзёр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтэрні́раваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад інтэрніраваць.

2. у знач. прым. Затрыманы, спынены; пазбаўлены волі. Спроба дабіцца праз Савет рабочых дэпутатаў абмену на інтэрніраваных немцаў таксама нічога не дала. Гурскі. // у знач. наз. інтэрні́раваны, ‑ага, м.; інтэрні́раваная, ‑ай, ж. Лагер для інтэрніраваных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Арышта́нт. З рус. ареста́нт, дастасаванага да бел. а́рышт. Параўн. таксама дыял. формы рашта́нт, рышта́нт, (а)рыштанец, раштанцюга, раштанскі (ЭШ, Янк. III) з фанетычным усячэннем пачатковага а‑, вядомыя і ў рускіх гаворках. Рус. арестант з французскай (Шанскі, 1, А, 140) ці нямецкай (Фасмер, 1, 85), адзначаецца ў 1704 (значэнне ’затрыманы’, а не ’той, хто затрымлівае’, у нямецкай пашыраецца ў XVIII ст., Клюге, 42).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перары́ць, ‑рыю, ‑рыеш, ‑рые; зак., што.

1. Разрыць, парыць лычом усё, многае. Свінні перарылі ўвесь агарод.

2. Разм. Раскідаць, перавярнуць што‑н. у пошуках чаго‑н.; перакапаць. Перарыць усе рэчы ў каморцы. □ На вакзале я быў затрыманы сышчыкамі, якія перарылі мой вучнёўскі чамадан. Танк. — Пуста! Я ж табе сказаў, што .. [Антон] напэўна павязе .. [паперы] з сабою, — нервова прашыпеў Громаў, калі яны перарылі ўвесь стол. Рамановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсле́дны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і паддопытны. Падследны насцярожана павярнуў галаву да сведкі. Шамякін. Абое падследных былі затрыманы непасрэдна на месцы замаху і зробленага не адмаўляюць. Мехаў.

падсле́дны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца пад следствам, паддопытны. Падследныя хуліганы. / у знач. наз. падсле́дны, ‑ага, м.; падсле́дная, ‑ай, ж. Напрактыкаваныя дэфензіўшчыкі адразу адчулі, што падследны страціў прытомнасць. Машара. А госць, што ўцёк, ты кажаш, Дык той — ні даць ні ўзяць — А быў упаўнаважан З мяне дазнанне зняць. Ну, ясна ж, ён з падследным За стол не мог сядаць. Зуёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затрыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; затры́маны; зак.

1. каго-што. Перашкодзіць руху каго-, чаго-н., спыніць.

З. машыну.

На дарозе мяне затрымаў таварыш.

З. снег на палях.

2. што. Прыпыніць, адтэрмінаваць што-н.

З. высадку дэсанта.

Дажджы затрымалі сяўбу.

3. каго (што). Вымусіць застацца дзе-н. (на які-н. тэрмін).

Мяне затрымалі неадкладныя справы.

З. знаёмага.

4. што. Не зрабіць, не аддаць у час чаго-н.

З. зарплату.

5. што. Запаволіць, спыніць на пэўны час дзеянне чаго-н.

З. дыханне.

З. крокі.

6. каго (што). Схапіць, арыштаваць.

З. злачынца.

|| незак. затры́мліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. затры́мліванне, -я, н. (да 1—5 знач.), затрыма́нне, -я, н. (да 1, 2 і 6 знач.) і затры́мка, -і, ДМ -мцы, ж. (да 1, 2, 4 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)