му́за, ‑ы, ж.

1. У грэчаскай міфалогіі — адна з дзевяці багінь, заступніца навук і мастацтваў.

2. перан. Паэт. Творчае натхненне; крыніца паэтычнага натхнення. Будзь музаю маёй, Маім натхненнем, І ласкаю, І казкаю жывой. Грахоўскі. — Паэт павінен або прымаць або не прымаць рэчаіснасць, інакш муза змоўкне. Галавач.

3. перан. Аб чыёй‑н. творчасці, мастацтве. Муза Коласа.

[Грэч. Músa.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Муза́1 ’мякаць у гарбузах, дзе знаходзіцца насенне’ (навагр., З нар. сл.), ’іл’ (бар., ст.-дар., Сл. ПЗБ). У выніку кантамінацыі мязга́ (параўн. укр. мізка́ ’мякаць у гарбузах’), якое з прасл. mězga (гл. таксама музей ў Фасмера, 3, 3) і буза́1, 2 (гл.).

Муза́2 (здзекл.) ’яда, варыва’ (слонім., Нар. словатв.), сувалк. mui̯za ’нікудышны, пусты суп’. Балтызм. Параўн. літ. mūzė, muĩzė ’крупнік, суп з мукі’, ’суп з клёцкамі’, якое з ням. дыял. mûs, с.-в.-ням., ст.-в.-ням. muos, суч. Mus ’мус, пюрэ, павідла’. Гл. таксама му́зя.

Му́за ’адна з багінь у грэчаскай міфалогіі — заступніца навук і мастацтваў’, ’творчае натхненне’ (ТСБМ), ст.-бел. муза ’тс’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. muza, якое з лац. musa < ст.-грэч. Μοῦσβ ’Муза — багіня песні, паэзіі і мастацтва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)