защи́тник в разн. знач. абаро́нца, -цы м., абаро́нец, -нца м., засту́пнік, -ка м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абаро́нца, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ы, Т-ай (-аю), ж., мн. -ы, -аў.
1. Той, хто каго-, што-н. абараняе, заступнік.
Абаронцы крэпасці.
Абаронцы міру.
А. дзяцей.
2. Адвакат.
На судзе выступіў а.
3. Гулец групы абароны ў футбольнай, хакейнай і пад. камандах.
Левы а.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
покрови́тель (заступник) засту́пнік, -ка м.; (опекун) апяку́н, род. апекуна́ м.; (защитник) абаро́нца, -цы м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
хада́йнік, ‑а, м.
1. Той, хто хадайнічае за каго‑н.; заступнік, абаронца. Аляксандр Акімавіч быў нам сябрам, начальствам, добраахвотным хадайнікам па нашых больш ці менш важных справах. М. Стральцоў.
2. Уст. Асоба, якая вядзе чыю‑н. справу ў судах, установах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ге́ній, -я і -ю, мн. -і, -яў, м.
1. -ю. Самая высокая ступень творчай адоранасці, таленавітасці.
Музычны г.
Чайкоўскага.
2. -я. Чалавек, надзелены такой адоранасцю.
Творчасць геніяў.
3. -я. У старажытнарымскай міфалогіі: дух — заступнік чалавека, які кіруе яго жыццём і прадвызначае характар.
◊
Добры геній — той, хто памагае каму-н., аказвае на каго-н. дабратворны ўплыў.
Злы геній — той, хто аказвае на каго-н. дрэнны ўплыў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гара́чы, -ая, -ае.
1. Які мае высокую тэмпературу, моцна нагрэты.
Гарачая пліта.
Гарачае лета.
Г. цэх (таксама перан.: увогуле шкодная вытворчасць). Падаць гарачае (наз.). Гарачая апрацоўка металаў.
2. перан. Поўны сілы, страсны, палкі.
Г. заступнік.
3. перан. Вельмі напружаны, які праходзіць у інтэнсіўным, напружаным рытме.
Гарачая работа.
Г. бой.
Гарачая пара жніва.
4. перан. Запальчывы, нястрыманы.
◊
Гарачая галава — пра залішне паспешлівага, нястрыманага чалавека.
Па гарачых слядах — адразу.
Пад гарачую руку (разм.) — у момант злосці, раздражнення.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Патрон 1 ’апякун свабодных, бедных грамадзян’, ’абаронца горада, абшчыны’, ’адвакат-абаронца’, ’гаспадар фірмы, начальнік’, ’святы’, ’дзень анёла’ (ТСБМ, Нас.), ст.-бел. патронъ ’заступнік, абаронца’ (1556 г.). Запазычана са ст.-польск. patron, якое з лац. patrōnus ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 23).
Патрон 2, ветк. патрона ’гільза з капсулем, зарадам і куляй або шротам’ (ТСБМ, Мат. Гом.). З польск. patron, patrona ’тс’. Не выключана магчымасць другаснага запазычання з рус. патрон ’тс’, якое праз ням. Patron прыйшло з франц. patron < с.-лац. patrōnus ’абалонка снарада’. Этымалагічна тоеснае з патрон 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абаро́нца, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж.
1. Той, хто каго‑, што‑н. абараняе, засцерагае ад нападу, непрыязных або варожых дзеянняў, шкоднага ўплыву; заступнік. Абаронцы міру. □ [Віця] ні на крок не адыходзіў ад дзеда, адчуваючы ў ім клапатлівага і надзейнага абаронцу. Шамякін. [Варожых аўтаматчыкаў] сустракалі абаронцы крэпасці ружэйным і кулямётным агнём. Гурскі.
2. Той, хто адстойвае на судзе інтарэсы абвінавачанага; адвакат. Пасля абвінаваўчае, прамовы выступіў абаронца. Чорны.
3. Ігрок групы абароны ў футбольнай, хакейнай і інш. камандах. Левы абаронца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ге́ній, ‑я. м.
1. Самая высокая ступень творчай адаронасці, таленавітасці чалавека ў якой‑н. сферы дзейнасці. Смеласць і мужнасць рускіх войск і партызанаў, геній палкаводца Кутузава выратавалі Расію. «Беларусь».
2. Чалавек, надзелены такой адаронасцю. Ленін — геній рэвалюцыі.
3. У старажытнарымскай міфалогіі — дух-заступнік, які кіруе дзеяннямі і думкамі чалавека на працягу ўсяго яго жыцця.
•••
Добры геній чый — пра чалавека, які аказвае на каго‑н. дабратворны ўплыў, прыносіць каму‑н. карысць.
Злы геній чый — пра чалавека, які аказвае на каго‑н. дрэнны ўплыў, прыносіць каму‑н. шкоду, зло.
[Лац. genius.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патро́н 1, ‑а, м.
1. Гільза з капсулем, зарадам і куляй або шротам. Шура адцягнуў затвор, загнаў патрон у канал ствала. Навуменка.
2. Частка электрычнага прыстасавання, куды ўкручваецца лямпачка. [Рабочы] прынёс і павесіў на цвік, убіты ў сцяну, шнур з электрычным патронам. Арабей.
3. У такарным і свідравальным станку — прыстасаванне для замацавання дэталі, якая апрацоўваецца. Іван замацаваў чарговую дэталь у патрон і ўключыў матор. Ваданосаў.
[Фр. patron.]
патро́н 2, ‑а, м.
1. У Старажытным Рыме — асоба, якая брала пад сваю апеку і залежнасць свабодных, але бедных або непаўнапраўных грамадзян. // перан. Заступнік, абаронца. // У католікаў — святы, якога лічаць заступнікам і апекуном таго, хто носіць яго імя, або апекуном, абаронцам якога‑н. горада, абшчыны.
2. У капіталістычных краінах — гаспадар якой‑н. фірмы, прадпрыемства. // Разм. Непасрэдны начальнік у адносінах да сваіх падначаленых. [Мая] выпісвала і перакладала па тэме свайго патрона розныя весткі з замежных крыніц. Сабаленка.
[Ад лац. patronus — апякун.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)