пазабіва́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

1. Забіцца, разбіцца насмерць — пра ўсіх, многіх.

2. Схавацца куды-н. — пра ўсіх, многіх.

Дзеці пазабіваліся на печ.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Засмеціцца, закупорыцца — пра ўсё, многае.

Трубы пазабіваліся пяском.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засори́ться засме́ціцца; (загрязниться) забру́дзіцца; (забиться) захра́снуць; забі́цца; (о глазах) запару́шыцца; (о желудке) засары́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазабіва́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. Забіцца, разбіцца на смерць — пра ўсіх, многіх. Па Караліне гуляла ўжо чутка, што Салвесевы сыны ледзь не пазабіваліся. Сабаленка.

2. Схавацца куды‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазабіваліся лісяняты ў норы. □ Ганна хліпала, седзячы каля Якава, і мокрым ручніком абцірала з яго твару кроў. Пазабіваўшыся на печ, плакалі і Андрэй з Лукашом. Лобан.

3. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Засмеціцца, закупорыцца — пра ўсё, многае. Трубы пазабіваліся пяском.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забі́цца 1, ‑б’юся, ‑б’ешся, ‑б’ецца; ‑б’ёмся, ‑б’яцеся; зак.

1. Ударыўшыся, разбіцца насмерць. Зваліўся з дрэва і забіўся.

2. Разм. Забрацца, схавацца куды‑н. [Унук] забіўся ў куток на печ і ціха плакаў там, каб не чулі. М. Стральцоў. Цяпер толькі б затаіцца, забіцца ў самы цёмны закутак, каб не знайшлі. Быкаў. // Заехаць, зайсці куды‑н. далёка. [Доктар] палічыў за лепшае забіцца ў гэты сапраўды глухі, далёкі ад чыгункі і добрых дарог гарадок. Васілевіч. Страх ахапіў .. [Патапчыка], і ён зноў кінуўся бегчы ў глыб лесу. Забіўся ў такі гушчарнік, што нельга было ісці. Чарнышэвіч.

3. Пранікнуць, папасці куды‑н. (пра ваду, пыл, снег і пад.). Асцё забілася за каўнер.

4. Засмеціцца, закупорыцца. Труба забілася пяском.

5. Паддацца забіванню, аказацца забітым, увагнаным у што‑н. Паля лёгка забілася.

забі́цца 2, ‑б’юся, ‑б’ешся, ‑б’ецца; б’ёмся, ‑б’яцеся; зак.

Пачаць біцца (у 1, 3 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)