заслуго́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да заслужыць (у 1 знач.).
2. Быць вартым чаго‑н. Прапанова заслугоўвае ўвагі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вымо́ва, ‑ы, ж.
Адміністрацыйнае дысцыплінарнае спагнанне за адмоўныя ўчынкі, дрэнныя адносіны да працы. Аб’явіць, даць, заслужыць вымову. Суровая вымова. Вымова з апошнім папярэджаннем.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зрыфмава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., што.
Падабраць рыфму (да слова); зарыфмаваць. — Каханнем трэба даражыць, але ж яго трэба і заслужыць, — зрыфмавала.. [Іна] какетліва. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пажа́ць, -жну́, -жне́ш, -жне́; -жнём, -жняце́, -жну́ць; -жні́; -жа́ты; зак., што.
1. Зжаць (гл. жаць).
П. ячмень.
Што пасееш, тое і пажнеш (прыказка).
2. перан. Здабыць, атрымаць, заслужыць што-н. (высок.).
П. славу.
Хто пасее агонь, пажне пажар (прыказка).
|| незак. пажына́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́служыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.
1. Прабыць на службе пэўны тэрмін; праслужыць. Выслужыць у арміі дзесяць год.
2. што. Атрымаць за службу; заслужыць. Выслужыць персанальную пенсію. Выслужыць узнагароду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
набы́ць¹, -бу́ду, -бу́дзеш, -бу́дзе; -бы́ў, -была́, -ло́; -бу́дзь; зак.
1. каго-што. Стаць уладальнікам чаго-н.
Н. кватэру.
2. што. Атрымаць спецыяльнасць.
Н. прафесію.
3. што. Зрабіцца якім-н. па знешнім выглядзе.
Пакой набыў утульны выгляд.
4. што. Заслужыць, здабыць прызнанне.
Н. аўтарытэт.
5. што. Захварэць чым-н. (разм.).
Н. гастрыт.
|| незак. набыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. набыццё, -я́, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зарабі́ць, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак., што, чаго і без дап.
1. Набыць работай, атрымаць за работу; запрацаваць. Зарабіць працадзень. □ Пярэчыць Міця не мог. Ён першы згадзіўся з Косцем наладзіць пераправу цераз раку, каб зарабіць грошай. Курто.
2. Разм. Заслужыць, атрымаць за сваю дзейнасць. Зарабіць падзяку. Зарабіць пяцёрку па геаграфіі.
3. Разм. Падвергнуцца фізічнаму ўздзеянню, пакаранню. Зарабіць па руках. Зарабіць па карку. Зарабіць бізуна.
•••
Зарабіць на арэхі (на абаранкі) — заслужыць пакаранне за якую‑н. правіннасць.
Зарабіць, як Заблоцкі на мыле — пацярпець няўдачу, страціць больш, чым атрымаць карысці (у якой‑н. справе, гандлёвай здзелцы і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́купіць, -плю, -піш, -піць; -плены; зак.
1. каго-што. Вызваліць, атрымаць назад за грошы.
В. палоннага.
В. закладзеную рэч.
2. перан., што. Заслужыць дараванне.
В. сваю віну чым-н.
|| незак. выкупля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і выку́пліваць, -аю, -аеш, -ае.
|| звар. вы́купіцца, -плюся, -пішся, -піцца; незак. выкупля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца і выку́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. вы́куп, -у, м. (да 1 знач.) і выкупле́нне, -я, н. (да 2 знач.); прым. выкупны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абара́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.
1. Булачны выраб з заварнога пшанічнага цеста ў выглядзе кольца.
Купіць дзецям абаранкаў.
2. перан. Рулявое кола ў аўтамабілі, трактары і пад.
Круціць а.
3. у знач. прысл. абара́нкам. У форме, у выглядзе кольца.
Скруціцца абаранкам.
◊
Абаранкам не завабіш каго (разм.) — ніякімі сродкамі не ўгаворыш.
Дзірка ад абаранка (разм., іран.) — нічога, пустое месца.
Зарабіць на абаранкі (разм., неадабр.) — заслужыць пакаранне за якую-н. правіннасць.
|| прым. абара́начны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
даве́р’е, ‑я, н.
Пераконанасць у чыёй‑н. шчырасці, чэснасці, добрасумленнасці і заснаваныя на іх адносіны да каго‑, чаго‑н. Карыстацца давер’ем. Заслужыць давер’е. Страціць давер’е. Апраўдаць давер’е. □ Так была наладжана сувязь з калгасам, і гэтай сувязі [Цімох] стараўся не губляць, наадварот, ён яшчэ болей замацоўваў яе, заваёўваючы давер’е з боку асобных калгаснікаў. Колас.
•••
Увайсці (уцерціся) у давер’е гл. увайсці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)