нишкну́ть сов., прост. замо́ўкнуць;

нишкни́! не пі́кні!, маўчы́!

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замо́лкнуть сов., прям., перен. замо́ўкнуць, змо́ўкнуць; (затихнуть) заці́хнуць, сці́хнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазамаўка́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Замоўкнуць — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Вучні пазамаўкалі. Гарматы пазамаўкалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умо́лкнуть сов., в разн. знач. змо́ўкнуць, замо́ўкнуць; (утихнуть — ещё) сці́хнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сцяцю́рыцца ’сціснуцца, стуліцца, скурчыцца’ (Барад., Сл. ПЗБ), сцюцю́рыцца, сцюцюрэ́цца ’тс’ і ’зажурыцца, сцішыцца, замоўкнуць, заспакоіцца’ (Варл., Сл. ПЗБ). Экспрэсіўнае ўтварэнне, магчыма, ад цяцера, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перамаўля́ць

‘перамаўляцца з кім-небудзь; перагаворваць што-небудзь і без прамога дапаўнення (пра каго-небудзь, што-небудзь, аб кім-небудзь, чым-небудзь); гаварыць даўжэй, больш за іншых, прымушаць замоўкнуць іншых (перамаўляць каго-небудзь)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. перамаўля́ю перамаўля́ем
2-я ас. перамаўля́еш перамаўля́еце
3-я ас. перамаўля́е перамаўля́юць
Прошлы час
м. перамаўля́ў перамаўля́лі
ж. перамаўля́ла
н. перамаўля́ла
Загадны лад
2-я ас. перамаўля́й перамаўля́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час перамаўля́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перамо́віць

‘перамовіцца з кім-небудзь; перагаварыць што-небудзь і без прамога дапаўнення (пра каго-небудзь, што-небудзь, аб кім-небудзь, чым-небудзь); пагаварыць даўжэй, больш за іншых, прымусіць замоўкнуць іншых (перамовіць каго-небудзь)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перамо́ўлю перамо́вім
2-я ас. перамо́віш перамо́віце
3-я ас. перамо́віць перамо́вяць
Прошлы час
м. перамо́віў перамо́вілі
ж. перамо́віла
н. перамо́віла
Загадны лад
2-я ас. перамо́ў перамо́ўце
Дзеепрыслоўе
прош. час перамо́віўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ахры́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. ахрып, ‑ла; зак.

Стаць хрыплым (пра голас). Хай скамянею я, Хай лепш замоўкнуць струны, Калі пявучы рытм Ахрыпне ў грудзях зноў. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сці́хнуць, -ну, -неш, -не; сціх, -хла; -ні; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра гукі, шумы: перастаць гучаць, стаць нячутным.

Крокі сціхлі.

Гул аўтобуса сціх.

2. Перастаць гаварыць, спяваць, крычаць; замоўкнуць.

Гутарка пад акном сціхла.

Дзяўчаты сціхлі.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра з’явы прыроды: паменшыцца ў сіле; спыніцца.

К вечару вецер сціх.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Суняцца (пра боль і пад.).

Зубны боль сціх.

|| незак. сціха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замаўча́ць 1, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Разм. Замоўкнуць, змоўкнуць. Госць дыпламатычна замаўчаў, і яны перавялі гаворку на другую тэму. Сіняўскі.

замаўча́ць 2, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.

Разм. Наўмысля скрыць, не даць даведацца, не сказаць пра што‑н. Нельга замаўчаць імя вялікага вучонага. □ Кіруючыя колы ЗША імкнуцца прынізіць, зменшыць, замаўчаць, сказіць праўду пра нашы дасягненні. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)