замо́ўкнуць, -ну, -неш, -не; замо́ўк, -кла; -ні; зак.

Перастаць гаварыць (або перапісвацца) з кім-н.; заціхнуць.

Гаварыў-гаварыў і раптам замоўк.

Кулямёт замоўк.

|| незак. замаўка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замо́ўкнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. замо́ўкну замо́ўкнем
2-я ас. замо́ўкнеш замо́ўкнеце
3-я ас. замо́ўкне замо́ўкнуць
Прошлы час
м. замо́ўк замо́ўклі
ж. замо́ўкла
н. замо́ўкла
Загадны лад
2-я ас. замо́ўкні замо́ўкніце
Дзеепрыслоўе
прош. час замо́ўкшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

замо́ўкнуць сов., прям., перен. замо́лкнуть, умо́лкнуть, замолча́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замо́ўкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. замоўк, ‑ла; зак.

1. Спыніць гаворку, спевы, крык і пад.; змоўкнуць, замаўчаць. Лабановіч замоўк і задумаўся. Колас. — Афіцэр... — ціха шапнуў Міколку дзед і замоўк. Лынькоў. // Спыніць стральбу (пра агнястрэльную зброю). Гарматы замоўклі. □ Грымнуў выбух, і кулямёт замоўк. Курто. // Спыніць перапіску з кім‑н., пераехаць пісаць куды‑н., каму‑н. Не піша сястра, замоўкла.

2. Перастаць гучаць, раздавацца (пра гукі). Даўно адпелі на дварах дайніцы, Замоўклі крыкі, смех, абрыўкі слоў — Скрозь ціха, ціха... Спіць сяло. Лойка.

3. перан. Сціхнуць, замерці; перастаць адчувацца (пра пачуцці). А вось радасць, што цвіце над краем, у юнацкіх сэрцах не замоўкне. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замо́ўкнуць schwigen* vi, stllschweigen* аддз. vi, verstmmen vi (s);

гу́кі пе́сні замо́ўклі das Lied verhllte;

размо́ва замо́ўкла das Gespräch brach ab;

замо́ўкні! schweig!, sei still!; halt den Mund!, halt’s Maul! (разм.);

прыму́сіць каго-н замо́ўкнуць j-n zum Schwigen brngen*; j-n mndtot mchen (пазбавіць магчымасці выступіць у друку)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

замаўка́ць гл. замоўкнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прымо́ўкнуць, -ну, -неш, -не; -мо́ўк, -кла; -ні́; зак. (разм.).

Прыціхнуць, замоўкнуць.

Птушкі прымоўклі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замаўча́ць сов., прям., перен., см. замо́ўкнуць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замаўка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да замоўкнуць і замаўчаць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замаўча́ць¹, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; зак. (разм.).

Замоўкнуць, перастаць гаварыць, спяваць, крычаць і пад.

Апавядальнік замаўчаў.

Пісаў пісьмы, а цяпер нешта замаўчаў (перан.: перастаў пісаць).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)