Га́ітыся ’марудзіць’ (Бесар.). Звязана з укр. га́ятися ’тс’, га́ятизамаруджваць, затрымліваць’. Аб укр. слове падрабязна Рудніцкі (586), які знаходзіць сувязь гэтага дзеяслова з дзеясловам *gajiti ’даглядаць, ахоўваць і да т. п.’; пры гэтым ён не тлумачыць развіццё семантыкі, але яго этымалогія здаецца вельмі праўдападобнай. Можна так уявіць сабе семантычныя змены, што прывялі да значэння ’марудзіць’: ’даглядаць, ахоўваць’ — ’ахоўваць, рабіць старанна’ — ’рабіць старанна, марудзіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

застрева́ть несов.

1. захраса́ць, засяда́ць, вя́знуць, завяза́ць;

2. перен., разг. (задерживаться) затры́млівацца, ба́віцца; (мешкать) мару́дзіць, замару́джваць; (оказываться в трудном положении) увяза́ць; см. застря́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Та́ма ’гаць, грэбля, стаў, ставок’ (Некр. і Байк.), ’запруда’ (Вруб., Ласт.), сюды ж тамова́ті ’затрымліваць, замаруджваць, запруджваць’ (Вруб.), тамава́ньнё ’гаць пры беразе ракі’ (карэліц., З нар. сл.), тамава́не ’ўмацаванне берагоў ад размыву’ (Скарбы), ст.-бел. тамовати ’стрымліваць’. Праз польск. tama ’запруда, грэбля, дамба’, tamować ’прыпыняць, стрымліваць’, з с.-в.-ням. tam ’дамба, грэбля, гаць, запруда’, ням. Damm ’тс’, dämmen ’запруджваць, падпіраць’, роднасных англ. dam, ст.-ісл. dammr ’запруда’, гоц. faúr‑dammjan ’загароджваць’, і, як мяркуюць, грэч. θέμεθλα ’падмурак’ (Брукнер, 564; ЕСУМ, 5, 511; Булыка, Лекс. запазыч., 198). Гл. таксама утаймаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пыні́ць ’хутка нешта рабіць, чыніць’: жнеі пы́няць жыта (ашм., Стан.), ’рабіць усё неабходнае па гаспадарцы, даглядаць’ (ТСБМ, Жд. 1, Сцяшк. Сл.), ’знаходзіцца, праводзіць час’ (Сцяшк.), ’затрымліваць, перашкаджаць’ (Яруш.), ’збіраць ягады, грыбы’ (Яўс.), пыні́цца ’ўпраўляцца па гаспадарцы’ (ТСБМ), ’знаходзіцца’ (карэл., Сцяшк. Сл.). Параўн. спыні́ць ’хутка нешта зрабіць, скончыць’ (ашм., Стан.), укр. пини́тизамаруджваць, перашкаджаць’. Да пяць, пну (*pęti, *pьnǫ), варыянт кораня (з падаўжэннем) *pin‑, параўн. апыніцца, апынуцца ’знайсціся ў пэўным месцы або становішчы’ (гл.), фармальна і семантычна суадносіцца з літ. pìnti ’плясці’, лат. pît, pinu ’тс’, грэч. πένομαι ’працую’, нова-в.-ням. spinnen ’прасці’, spannen ’напружваць, нацягваць’. Гл. таксама ЕСУМ, 4, 370–371.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)