◎ Кляшня́ 1 ’калашына’ (Мат. Гом.). Да клешняо (гл.).
◎ Кляшня́ 2 ’частка халоднай пабудовы’ (Шат.), ’вуглавая частка гумна, закутак для захавання збожжа’ (Сл. паўн.-зах.). Да кляшняі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кату́х ’хлявок, закутак’; ’будка, засек’ (БРС, Касп.), ’куратнік’ (Шат.), ’катух, хлявок; закутак, дзе сыплюць на зіму бульбу’ (Сцяшк., МГ); ’катух, сплецены з саломы вялікі кошык’ (Бяльк.); ’адгароджанае месца ў гаспадарчым будынку; яслі’ (Сл. паўн.-зах., 2), пашырана выключна ва ўсх.-слав. мовах. Параўн. рус. дыял. коту́х ’памяшканне для свойскай жывёлы, хлеў; куратнік; сабачая будка; заканурак’ і г. д., укр. дыял. коту́х ’невялічкая будова для птушак’. Паводле Трубачова, Эт. сл., 11, 208 (тут і агляд слав. матэрыялу), вытворнае з суф. ‑uxъ ад прасл. *kotъ, вядомага толькі ў некалькіх слав. мовах. Параўн. серб.-харв. дыял. ко̑т ’закутак для свойскіх жывёл, для маладняку’, ст.-чэш. kot, kót ’будка, лаўка’ (гл. у Трубачова, там жа, II). Параўн. яшчэ Фасмер, 2, 354; Трубачоў, там жа, 214–215.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
закаву́лак, ‑лка, м.
1. Невялікі глухі завулак. Па закавулках, з [ус]краін, у бок рыначнага вялізнага пляца, скрыпяць.. фурманкі. Бядуля.
2. Аддалены, глухі куток дзе‑н., у чым‑н.; закутак. Ён знае ўсе тут закавулкі І ўсе дарожкі ў гушчары. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прастрэ́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Незак. да прастрэліць.
2. Незак. да прастраляць (у 1 знач.).
3. Страляючы, паражаць агнём (які‑н. участак, прастору). Немцы прастрэльвалі кожны глухі закутак. Лынькоў. Гітлераўцы амаль бесперапынна асвятлялі .. [ поле] ракетамі, прастрэльвалі з кулямётаў трасіруючымі кулямі. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Захалу́жжа ’закутак’ (Мат. Гом.). Параўн. рус. захолустье, дыял. валаг. захалу́зье, цвяр. захолужье. Конфікс za‑ + ‑ije з коранем xalǫg‑ (гл. халуга) дае za‑xalǫz‑ije. адкуль захалужжа. Фасмер, 2, 83; Шанскі, 2, З, 73; Львоў, ЭИРЯ, 1, 32.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
месца, мясцовасць, раён, тэрыторыя; кут, куток, закутак (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Кала́шня ’прыбудова да сенцаў’ (іван. Жыв. сл.), ’вузкі закутак у гумне, адгароджаны ўздоўж падоўжанай сцяны’, калашня (дзярж., Нар. сл.). Зыходная структура — каласня, як для калашнік — каласнік, параўн. рус. дыял. колосник ’пабудова для саломы, мякіны’. Адносна семантыкі зыходнага колас (гл.) параўн. рус. дыял. колос ’калоссе, якое аддзяляецца ад саломы пры малацьбе’, ’калоссе, якое патрабуе дадатковага абмалоту’, ’адходы, якія ўтвараюцца пры абмалоце зерневага збожжа (дробная салома, рэшткі каласоў і да т. п.)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
За́кла ’закутак у хляве для малых свіней’ (брагін., З нар. сл.), ’месца ў вуглу плота’ (Мат. Гом.), ’выгін ракі’ (стол., Яшкін). Укр. уст. дыял. за́кла ’крук’ (’Haken’, Жэлях.), за́кло ’частка зямлі, што ўдаецца ў чужую зямлю (Грынч.). Ніканчук (БЛ, 1974, 6, 71), улічваючы розныя значэнні слова на Укр. Палессі, аб’ядноўвае закло са словамі клін, укр. ікла, рус. клык, якія генетычна звязвае з калоць (гл.) і прапануе рэканструяваць яго форму як закъло. Гэта верагодна. Аналагічна на больш шырокім матэрыяле Варбат, Этимология, 1972, 49–53.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Праму́га, прану́ба ’прамежак паміж чым-небудзь’ (Сл. ПЗБ), праму́да ’прастора паміж тылавой сценкай печы і сцяной хаты’ (лях., Янк. Мат.; Жд. 2, Сцяшк. Сл.), прамога ’закутак, цёмны куток’ (Скарбы). Паводле Арашонкавай і інш. (Весці АН БССР, 1969, 4, 126), запазычанне з польск. framuga, дыял. farmuga ’ніша, выемка’ або з літ. pramūga ’ніша, яма на дарозе, прамежак паміж лесам і возерам, пралом, прасека’, pramūge ’тс’, па- © > гуй. prasimitginli ’праціскацца’. З семантычнага пункту погляду версія аб запазычанні з літоўскай мовы менш верагодная.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
заку́т м. и заку́та ж., прост.
1. кату́х, -ха́ м., хле́ўчык, -ка м.; (для овец — обычно) аве́чнік, -ка м.;
2. (угол в избе) заку́так, -тка м.; (чулан, кладовая) разг. кладо́ўка, -кі ж.; бако́ўка, -кі ж.; камо́ра, -ры ж., спіжа́рня, -ні ж.; (клетушка) разг. камо́рка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)