харчэ́ўня, -і, мн. -і, -чэ́вень іэ́ўняў, ж.

Сталовая, закусачная, шынок з таннымі і простымі стравамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забяга́лаўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -лавак, ж. (разм., пагард.).

Маленькая другаразрадная закусачная з продажам віна, піва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Гандэ́лакзакусачная’ (Сцяшк.). Па паходжанню памяншальная форма ад дыял. га́ндэль ’гандаль’, запазычанага з польск. мовы (гл. га́ндаль). Гандэ́лакзакусачная’ утварылася на базе іншага значэння зыходнага га́ндэль, менавіта ’гандлёвае прадпрыемства’, вядомага ў польск. мове.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чабурэ́чная, ‑ай, ж.

Невялікі рэстаран або закусачная, дзе падаюць чабурэкі і іншыя ўсходнія стравы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заку́сачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. заку́сачны заку́сачная заку́сачнае заку́сачныя
Р. заку́сачнага заку́сачнай
заку́сачнае
заку́сачнага заку́сачных
Д. заку́сачнаму заку́сачнай заку́сачнаму заку́сачным
В. заку́сачны (неадуш.)
заку́сачнага (адуш.)
заку́сачную заку́сачнае заку́сачныя (неадуш.)
заку́сачных (адуш.)
Т. заку́сачным заку́сачнай
заку́сачнаю
заку́сачным заку́сачнымі
М. заку́сачным заку́сачнай заку́сачным заку́сачных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

заку́сачны, ‑ая, ‑ае.

Які адносіцца да закускі, з’яўляецца закускай (у 2 знач.). Закусачныя вырабы. Закусачная каўбаса. // Прызначаны для закусак. Закусачныя талеркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буфе́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Доўгі стол або стойка для продажу закусак і напіткаў, а таксама невялікая закусачная.

Купіць піражок у буфеце.

2. Шафа для посуду, сталовай бялізны, закусак, напіткаў.

|| прым. буфе́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

харчэ́ўня, ‑і, ж.

Сталовая, закусачная з таннымі і простымі стравамі. У мястэчку Ліда на некалькі хвілін зайшла ў харчэўню, каб папалуднаваць, а пасля наняла рамізніка і паехала далей. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сасі́сачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сасісак. Сасісачны фарш.

2. у знач. наз. сасі́сачная, ‑ай, ж. Закусачная, дзе падаюць сасіскі. Падатковае паведамленне знайшло свой прытулак у душніку вялікай печы, а заробленыя ў апошнія тры дні грошы — у прыватнай сасісачнай на задунаўскім базары. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буфе́т, ‑а. М ‑феце, м.

1. Шафа для пасуды, сталовай бялізны, закусак, напіткаў. Маці ў фартуху, у касынцы з такой жа вясёленькай крамніны насіла з кухні ў сталовую і ставіла ў буфет варанае і смажанае. Карпаў. Рэчаў у нас было мала: шафа, буфет, стол, два ложкі. Жычка.

2. Стол або стойка для продажу закусак і напіткаў у сталовых, рэстаранах і пад. Ля самага парога абступілі буфет мужчыны, чакалі свежага піва: бочку толькі што адкрылі — буфетчыца завіхалася ля помпы. М. Стральцоў.

3. Разм. Пакой, дзе прадаюцца напіткі і закускі; закусачная. На Валадарскага [Шэмет] зазірнуў у буфет, захацелася ад смагі халоднага піва. Лобан.

[Фр. buffet.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)