заме́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Разм. Займець намер; намерыцца. Замерыўся пайсці ў грыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., чаго, з інф. або са злуч. «каб».

1. Хацець што-н. здзейсніць, зрабіць, займець.

Жадаю бачыць сына.

2. каму-чаму і з інф. Выказваць якія-н. пажаданні, зычыць.

Жадаю вам здароўя.

|| зак. пажада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

займе́ты

1. приобретённый, полу́ченный; обретённый;

2. разг. полу́ченный; заполу́ченный;

1, 2 см. займе́ць2, 3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

услади́ться наце́шыцца (кім, чым); займе́ць (атрыма́ць) асало́ду (уце́ху) (ад каго, ад чаго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыго́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; незак., каго-што.

Упрыгожваць. Жыццё прыгожае?.. Не толькі!.. Жыццё прыгожыць трэба ўмець: У абрусы заткаць вясёлкі, Як сонцы, хлебніцы займець. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паджы́цца, ‑жывуся, ‑жывешся, ‑жывецца; ‑жывёмся, ‑жывяцеся; зак.

Разм. Разжыцца на што‑н., займець што‑н. Усяго паўнютка, хвала богу, — Збажынкі новай і мурогу.. — У нас сяголета — свяціся! — Так, дзякуй богу, паджыліся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыбагну́цца ’ўздумацца’: пе́вень, як колі́ ему́ прыбагне́цца, покрычы́ць, кукарэ́куе (ПСл). Належыць да агульнага ўсходнепалескага лексічнага фонду, параўн. укр. приба́гти́, прибагну́ты, прибага́ти ’мець, займець моцнае жаданне’ — прэфіксальнае ўтварэнне ад багти́ < прасл. *bažěti, *bažati < *bagēti (падрабязна гл. ЭССЯ, 1, 172–173; ЕСУМ, 1, 111). Гл. бажаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

навы́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. навык, ‑кла; зак.

Разм. Прывыкнуць, прызвычаіцца да чаго‑н., займець прывычку. Навыкнуць да сумеснай працы. □ І от неўзабаве.. [Толяк] ужо там, дзе ўсё ідзе гэтак, як навыкла змалку яго душа. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыдба́ць ’набыць, займець; нажыць; павялічыць маёмасць’ (Гарэц., Ласт., Байк. і Некр.; парыц., Некр., Др.-Падб., Інстр. 3; навазыбк., Пал.; Бяльк., ТСБМ). Прэфіксальнае ўтварэнне ад дбаць з асноўным знач. ’клапаціцца’ (гл.) з далейшым развіццём семантыкі. Параўн. рус. дыял. придба́ть ’назапасіць, нажыць, набыць’, ’завесці дзяцей’, укр. придба́ти ’набыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

обрести́ сов. (найти) знайсці́; (получить) займе́ць; (приобрести) здабы́ць;

белору́сский наро́д обрёл свою́ госуда́рственность белару́скі наро́д здабы́ў сваю́ дзяржа́ўнасць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)