Нашапе́рыцца ’натапырыцца’ (любан., Сл. ПЗБ), нашопу‑ рыць ’узбіць, ускалмаціць’ (ТС), параўн. рус. нашаперитьсязазлаваць’, славен. našepėriti, našopiriti ’вычварна апрануцца’, серб.-харв. нашепурити ’тс’. Экспрэсіўныя ўтварэнні з характэрнай варыянтнасцю асновы, паводле Махэка₂ (98), уключаючай узмацняльнае *še < *če, параўн. рашчаперыць (< рас‑чаперыць) ’растапырыць’, перыць і пад., гл. чапурыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раз’яры́цца ’узлавацца’ (Інстр. 3), ’разгуляцца’ (паст., Сл. ПЗБ), разʼя́рыцца ’страшэнна зазлаваць’ (Варл.), розʼяры́цца ’раз’юшыцца’ (ТС), серб.-харв. разја́рити се ’раззлавацца, выйсці з сябе’, рус. разъяри́ться ’тс’, славен. razjáriti, razjáriti se ’узлавацца’, ’выйсці з сябе’. Ад яры́цца (гл.), што ў сваю чаргу ад *jarъ(jь) (ЭССЯ 8, 174).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашчэ́рыць ’выскаліць зубы’ (Касп., Бяльк.), ашчэрыцца (Яруш., Гарэц.), ашчыра́цца ’шчэрыць зубы; злавацца (пра чалавека)’ (Нас.), рус. дыял. ощерить(ся) ’моцна зазлаваць’, польск. oszczerzyć się ’вышчарыцца’, ст.-польск. oszczerzać się насміхацца’; сюды ж, нягледзячы на цяжкасці пры тлумачэнні пачатку слова, Фасмер (4, 504) услед за Міклашычам, 299, адносіць балг. оце́ря (зъби), оца́рвам. Да прасл. ščeriti, параўн. без змякчэння оске́рвацца ’нашатырвацца (пра сабаку)’ (Куч.), гл. шчэрыць ’выстаўляць, вышчараць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́рны ’пульхны; пышны (пра хлеб)’ (ТС), ’порысты, падышоўшы (пра хлеб)’ (стол., Жыв. НС). Відаць, утворана на базе прасл. *puriti sę ’падымацца, уздымацца’, параўн. чэш. Mūp.purit sa ’надувацца ад злосці’, ст.-чэш. ригпу́, чэш. vzpurny ’ўпарты’, серб.-харв. напу́рити ’раззлаваць’, напу́рити сезазлаваць, надуцца; пасварыцца’, напурен ’надзьмуты, самазадаволены’, якія Белеціч (JO, 49, 120) збліжае з пу́рити ’жарыць, пячы’, што ўзыходзяць да і.-е. риг‑ ’агонь’. Звязана з пу́рыць ’гнаць, выганяць’, (гл.) порай, ’хутка падымацца, расці’ з дадатковым адценнем’станавіцца рыхлым, кволым’, параўн. балг. дыял. пу́рек ’слабое, хілае і анемічнае дзіця’, рус. дыял. пу́рско ’мякка, рыхла’ і пад., генетычна звязаныя з літ. purėti ’станавіцца рыхлым’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Натапы́рыць ’падняць, расставіўшы, пер’е; пышна адзецца’ (Нас.), ’настаражыць вушы; наставіць шэрсць, расставіць пер’е з перапуду, ад дажджу і пад.; растапырыць, ускалмаціць’ (Гарэц.), натопу́рыць ’наставіць, прыўзняць’ (ТС), натапы́рыцца, натупы́рыцца ’распусціць пер’е; надзьмуцца, разгневацца’ (Нас., Сл. ПЗБ; Ян.), натопу́рыцца ’тс’ (ТС), рус. натопы́рить ’падняць, паставіць дыбам пер’е, шэрсць; наставіць вушы; надуцца; пышна адзецца’, натопы́риться ’напыжыцца, ашчацініцца; надуцца, зазлаваць’, польск. дыял. natoperzyć, natoperzyć się ’тс’; сюды ж, відаць, і балг. дыял. натопо́ра, натопо́рвам ’паднімаць, задзіраць угору’. Паводле Пятлёвай (Этимология–1984, 200), на‑то‑пырить, на‑то‑пыриться пры параўнанні з на‑пыриться ’наткнуцца на што-небудзь вострае’ дазваляе вычляніць узмацняльны элемент ‑то‑, які ўяўляе сабой архаічны непрадуктыўны суфікс, параўн. смал. на‑то‑пы‑жить, на‑то‑пыжиться ’пышна апрануцца; ашчацініцца, прыняць ваяўнічы выгляд’; у такім разе да пы́рыць ’распіраць, пучыць’ (гл.). Аднак варыянты з іншым вакалізмам, якія сустракаюцца ў славянскіх мовах, параўн. прыведзеныя вышэй балгарскія словы і рус. дыял. топо́риться ’франціць’, растопо́рить ’рассунуць, растапырыць’, чэш. topořiti ’стаяць калом, не згінацца’ і інш. (Махэк₂, 647 лічыць зыходным корань stop‑, што параўноўвае з літ. stapìnti ’рабіць тугім, цвёрдым’), прымушаюць аднесці разглядаемыя словы да тапы́рыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)