Папярхну́цца ’на момант задыхнуцца пры пападанні ў дыхальнае горла чаго-небудзь (часцінак ежы, вады і пад.)’ (ТСБМ, Грыг.). Гл. пе́рхаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

удаві́цца, удаўлюся, удавішся, удавіцца; зак.

Задыхнуцца ад чаго‑н. засеўшага ў горле. Удавіцца кветкай. Удавіцца яблыкам. // Лаянк. Ужываецца як праклён. [Сяргей:] — Калі так, дык на чорта мне і дачка твая, бяры яе з грашыма сваімі, удавіся... Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затхну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Задыхнуцца ад недахопу паветра. — Не ведаю, як я выглядаў, выпаўзшы.. [са схованкі], але Мальвіна зірнула на мяне і жахнулася: «Ты там затхнуўся, Язэпка!» Чарнышэвіч.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разм. Сапсавацца ад недахопу паветра; стаць затхлым. Мяса затхнулася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Захлупіцца ’захлынацца’ (Янк. II). Рус. захлупить ’закрываць’, захлупаться ’заблытацца’, славен. zahlúpnitiзадыхнуцца (парай)’, балг. захлупям, захлупвам ’накрыць, закрыць’. Параўн. славац. zachlipnať ’захлынацца’. Наўрад ці выклікае сумненні сувязь з захлынацца, хлынуць. Не абгрунтоўваецца семантычна сувязь з хлупы ’пахілы’ (гл.). Параўн. славен. hlûp ’пара, смурод’, hlópati ’дыхаць з цяжкасцю’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падаві́цца, ‑даўлюся, ‑давішся, ‑давіцца; зак., чым і без дап.

Задыхнуцца ад чаго‑н., што засела, затрымалася ў горле. Падавіцца яблыкам. Падавіцца рыбнай кветкай. □ [Аленка:] — Куры тут. Стаміўся ж. — Угу, — падавіўся зацяжкай Міхась і закашляўся. — Затое давёў машыну да ладу. Можна ехаць спакойна. Б. Стральцоў. / у лаянк. ужыв. — Падавіся ты гэтым сваім ордэрам, — зусім спакойна, без злосці сказала Марына. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захлыну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Задыхнуцца ад вады, якая набралася ў рот, горла, вушы і пад.; заліцца. Вада віравала, а памагчы не было як і не было чым, каб хоць перарэзаць гужы. Кабыла захлынулася, ледзьве выратаваўся і сам бацька. Скрыган. // Адчуць цяжкасць у дыханні, захапіўшы ў грудзі зашмат паветра. [Таццяна] схапілася рукамі за грудзі і прагна глынула марознае паветра, захлынулася ім. Шамякін. // Задыхнуцца, захлябнуцца ад прыліву пачуццяў, думак і пад. Стары раптам захлынуўся ад жаху, як малое дзіця, убачыўшы так блізка ад сябе варожых салдат. Паслядовіч.

2. перан. Тое, што і захлябнуцца (у 3 знач.). Калі дзот будзе падаўлены, атака можа захлынуцца. Кулакоўскі.

3. перан. Тое, што і захлябнуцца (у 4 знач.). Пятро Мажэйка не чуў ужо, як захлынуўся дот, як партызаны загаспадарылі на «жалезцы». Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падушы́цца 1, ‑душыцца; ‑душымся, ‑душыцеся, ‑душацца; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Стаць душаным, памятым. Падушыліся ягады ў кошыку.

2. Разм. Задыхнуцца — пра ўсіх, многіх. Усе ледзь не падушыліся ад дыму. / Ужываецца як лаянка. [Платон:] — А куды ж гэта ездзілі паны? — На пошту, каб яны падушыліся. Чарнышэвіч.

падушы́цца 2, ‑душуся, ‑душышся, ‑душыцца; зак.

Апырскацца крыху духамі; злёгку надушыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папярхну́цца, ‑пярхнуся, ‑пярхнешся, ‑пярхнецца; ‑пярхнёмся, ‑перхняцеся; зак.

На момант задыхнуцца пры пападанні ў дыхальнае горла чаго‑н. (часцінак ежы, вады і пад.). Жанчына зухавата выпіла і папярхнулася. Асіпенка. Верка кашляе — папярхнулася малаком. Жычка. // перан. Змоўкнуць на паўслове ад збянтэжанасці, замяшання і пад. — Куды мне! Удар мой — што твой аўтамат: грукату многа, а вынік... Валянцін Адамавіч папярхнуўся на паўслове. Шамякін. — Дазвольце... — нешта хацеў .. [старшыня] сказаць і папярхнуўся. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захлябну́цца і захлібну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Задыхнуцца ад вады, што трапіла ў рот, горла; захлынуцца. Яшчэ хвілінка, і перавернецца плыт, паляціць на пясчанае дно кулямёт, захлібнуцца ў вадзе кулямётчыкі. Лынькоў.

2. Мімаволі перарваць дыханне ад якога‑н. моцнага пачуцця. Жанчына нібы захлібнулася енкам, прыціхла, толькі жаласліва ўсхліпвала. Арабей.

3. перан. Спыніцца, сарвацца (пра атаку, наступленне). Падаспелі нашы танкі, і контратака нямецка-фашысцкіх войск захлябнулася. Гурскі.

4. перан. Перастаць дзейнічаць; змоўкнуць. Кулямёт захлябнуўся. □ Зазвініць піла, захлябнецца, потым зноў зазвініць. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ахлу́п ’суцэльнае бервяно, якое кладзецца над вокнамі, дзвярамі’ (Інстр. лекс.), ахлупавата ’не крута’, ахлупны ’ахопліваючы, верхні’ (Касп.), рус. о́хлуп, о́хлупь ’вільчык, верхняя частка страхі’, о́хлупень ’тс’. Звязана з гукапераймальным хлопаць ’стукаць, ляскаць, выдаваць адрывістыя гукі’ чаргаваннем галоснага асновы, якая мае значэнне ’выдаваць шум, закрываючы ці адкрываючы адтуліну’, параўн. захлупі́ццазадыхнуцца (ад раптоўнага недахопу паветра)’, рус. бранск. адхлупнуть ’адклеіцца, адстаць’, балг. захлупвам ’закрываць накрыўкай, пераварочваць уверх дном’, захлупак, похлупак ’накрыўка’ (адносна апошніх гл. Мірчаў, БЕ, 10, 2–3, 218–220); з захаваннем галоснага о рус. захлопнуть ’рэзка закрыць’, захлопка затычка’, славац. chlopňa ’накрыўка’; Махэк₂ (287) выводзіць рус. охлупень ад *xlupěti ’вісець, падаць’, што ўзыходзіць да гукапераймальнага *xlup — для абазначэння розных рухаў, галоўным чынам раптоўных, нечаканых (там жа, 200 і наст.). Неверагодна перш за ўсё па лінгвагеаграфічных прычынах адносна рускага слова Фасмер, 3, 176 (з о‑ і хлупь ’хвост’, ’гузка ў птушак’). Параўн. ашлап.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)