затева́ть несов. заду́мваць, выду́мваць, нава́жваць; (начинать) распачына́ць, пачына́ць; (устраивать) ла́дзіць, нала́джваць; см. зате́ять;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рыхтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак.

1. каго-што. Рабіць годным, гатовым (для выкарыстання, ужывання, для ажыццяўлення чаго-н., для работы).

Р. глебу пад пасевы.

Р. хворага да аперацыі.

Р. кадры.

2. што. Працаваць над выкананнем чаго-н., распрацаваць што-н.

Р. матэрыялы для даклада.

Р. дыпломную работу.

3. што. Збірацца, намервацца зрабіць што-н., задумваць што-н.

Р. удар па праціўніку.

4. што. Варыць ежу, гатаваць.

Р. вячэру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кнува́ць ’ныць, плакаць’ (Бяльк.). Хоць семантычна да волі далёкае, але усё ж такі звязана з укр. кнуватизадумваць нешта злачыннае’. Апошняе разглядаецца як запазычанне з польск. knować ’тс’ (ЕСУМ, 2, 474). Разыходжанні ў значэнні можна вытлумачыць семантычнымі працэсамі Параўн. кнуваць ’ныць, плакаць’ (^скардзіцца, паклёпнічаць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мярэкаць1 ’мала знаць, біцца ў цямноце’, *з цяжкасцю пазнаваць, разумець’ (Уласт). Укр. закарп. мереконіти ’здавацца’, ’мроіцца’, рус. мерекать: тамб. ’марыць, задумвацца’, уладз. ’вельмі мала ведаць’, пск., цвяр. ’здавацца, мроіцца’, ’вярзціся, блюзніцца’, мерек ’злы дух, страшыдла’, меречитьзадумваць благое’. Роднасныя — рус. меркнуть, бел. змяркацца, змрок (гл.), літ. merkti ’міргаць’, гоц. maurgins ’ранак’, ст.-в.-ням. morgan ’тс’, ст.-інд. markäh ’зацменне сонца’ (Фасмер, 2, 602 і 605; ЕСУМ, 3, 440).⇉'

Мярэкаць2 ’кеміць, абмяркоўваць’ (Растарг.), рус. сіб. мерековать ’кеміць, разбірацца’, уладз. ’доўга думаць’, ’прыкідваць, меркаваць’. З меркаваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заду́мвацца несов.

1. (начинать думать над чем-л.) заду́мываться; (впадать в раздумье — ещё) призаду́мываться;

2. погружа́ться в мечты́;

3. (начинать колебаться) заду́мываться;

1-3 см. заду́мацца;

4. страд. заду́мываться; замышля́ться; см. заду́мваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Снава́ць ‘рабіць аснову тканіны’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Байк. і Некр., Касп.; ашм. Стан.; Нар. сл., Жыв. сл., Сл. ПЗБ, ЛА, 1), снова́ць ‘тс’ (ТС, Уладз.), снува́ць ‘тс’ (Нас., Бяльк., в.-дзв., Сл. ПЗБ), снава́ць ‘рухацца ў розных кірунках, туды і сюды’ (ТСБМ), ‘хадзіць без работы’ (Жд. 3), снава́цца ‘снавацца; ледзь рухацца’ (Касп., Пятк. 2), ‘хадзіць без работы, справы’ (Жд. 3, Шатал., Нар. лекс.). Параўн. укр. снува́ць, рус. снова́ть, ст.-рус. сновати, рус.-ц.-слав. сноути, польск. snuć (się), snować (się), в.-луж. snować, н.-луж. snowaś, чэш. snouti, snovati ‘снаваць’, перан. ‘рыхтаваць, задумваць нешта’, славац. snovať ‘матаць, наматваць’, серб.-харв. сно̀вати, славен. snováti, балг. снова́, макед. снове. Прасл. *(o)snovati роднаснае лат. snaujis ‘пятля’, гоц. sniwan ‘спяшацца , ст.-ісл. snúa ‘вярцець, матаць, плесці’, да і.-е. кораня *sneu‑ ‘вярцець, паварочваць’; гл. Покарны, 1, 977; Фасмер, 3, 699; Чарных, 2, 182; Скок, 3, 298; Трубачоў, Ремесл. терм., 122; Шустар-Шэўц, 1329; Бязлай, 3, 280–281; Борысь, 565; ЕСУМ, 5, 338. Пераноснае значэнне ‘хадзіць туды і сюды; хадзіць без справы Махэк₂ (564) тлумачыць старым спосабам снавання пры дапамозе калкоў у сцяне або ў зямлі, калі той, хто снуе, мусіў рухацца туды і сюды, папераменна ў абодвух напрамках. Варыянт снуваць пад уплывам формы цяп. часу сную; гл. Варбат, Морфон., 115.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рыхтава́ць 1, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.

1. Прыводзяць што‑н. у стан гатоўнасці, рабіць што‑н. годным для выкарыстання, ужывання. Рыхтаваць глебу пад пасевы. Рыхтаваць камбайны і жняяркі да ўборкі ўраджаю. □ [Маці:] — Распранайся і ідзі рыхтуй сабе ванну. Шамякін. З гаража далятала вуркатанне матора — шафёр рыхтаваў машыну ў рэйс. Шахавец. // Вучыць для якой‑н. мэты, даваць каму‑н. неабходныя веды. Школа механізатараў рыхтуе трактарыстаў і камбайнёраў. □ Абком партыі трымаў цесную сувязь з раёнамі вобласці, старанна рыхтаваў кадры для партыйнага падполля. Казлоў. [Варанецкі:] — Забела, дык той загадзя сябе ў начальнікі рыхтуе, усё практыкуецца ў мяне, як ставіць пячаткі. Скрыган.

2. Працаваць над выкананнем чаго‑н., распрацоўваць што‑н. Рыхтаваць даклад. □ [Сцёпка:] А пасля абеду я іду чытаць газету і вучыцца ў гурток. Тут рыхтуем на наступны раз лекцыі. Колас. У Марынкі цяпер гарачая пара — яна рыхтуе дыпломную работу. Хадкевіч.

3. Варыць ежу; гатаваць. Мікола і Ірына .. сядзелі на беразе і на агні рыхтавалі сваю няхітрую вячэру. Гаўрылкін. Гаспадыня пачастунак для памочніка рыхтуе. Дубоўка.

4. Рабіць запас чаго‑н.; набываць што‑н. загадзя, наперад. Калі Аксеня .. мыла бялізну, .. [Хомчык] рыхтаваў ёй ваду. Пестрак. Рыхтуй летам сані, а зімой калёсы. Прыказка.

5. Збірацца, намервацца зрабіць што‑н., задумваць што‑н. Вядзе іх ляснічы Праз дзікі гушчар; Ідуць партызаны, Рыхтуюць удар. Колас. [Міхееў] вывеў дывізіён з пасткі, якую нямецкае камандаванне рыхтавала для яго. Шамякін.

рыхтава́ць 2, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

Спец. Выпростваць, выраўноўваць, вывяраць.

[Ад ням. richten.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злоI ср.

1. зло́, род. зла ср., лі́ха, -ха ср.; (беда) бяда́, -ды́ ж.;

наде́лать мно́го зла нарабі́ць шмат зла;

умышля́ть зло уст. заду́мваць зло;

употребля́ть во зло что́-л. злоўжыва́ць чым-не́будзь;

2. (досада, злость) злосць, род. зло́сці ж.;

зло берёт злосць бярэ́;

со зла са зло́сці;

как на зло як на злосць, як на лі́ха;

зла не помнить (на ком) не злава́ць (на каго);

из двух зол выбира́ть ме́ньшее з двух ліх (бед) выбіра́ць ме́ншае (ме́ншую).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тачы́ць 1, тачу, точыш, точыць; незак., што.

1. Рабіць вострымі рэжучую частку, лязо чаго‑н. з дапамогай тачыла, бруска і пад. Тачыць нож. □ Адшукаўшы ў сенцах заржавеўшую сякеру, .. [Захар] пайшоў да Дзяніса Пляцінскага, узяў у яго брусок і, прыстроіўшыся пасярод хаты, пачаў тачыць сякеру. Чорны. // Надаваць патрэбную форму (пра ногці). // Рабіць прыдатным для карыстання (пра аловак).

2. Вырабляць што‑н. з дрэва, металу і пад., надаючы патрэбную форму зрэзваннем знешніх або ўнутраных слаёў матэрыялу на такарным станку. Тачыць ручкі. Тачыць шахматы. □ Сядзеў бы я і сёння ў курнай хаце, Тачыў бы верацёны пры лучыне. Грахоўскі. // без дап. Працаваць на такарным станку. Тачыць на станку.

•••

Лясы тачыць — займацца пустымі размовамі.

Тачыць зуб (зубы) — тое, што і вастрыць зуб (зубы) (гл. вастрыць).

Тачыць нож на кагозадумваць зло супраць каго‑н.

тачы́ць 2, тачу, точыш, точыць; незак.

1. што. Грызучы, праядаючы, рабіць дзіркі ў чым‑н., пашкоджваць што‑н. (пра насякомых, грызуноў). Было чутно, як недзе пад ложкам шашаль тачыў бервяно. Чыгрынаў. Мерзнуць мільёны мурашак, і мільёны іх на лета вясной точаць зямлю, — вылазяць з норак і паўзуць з таго боку, дзе сонца, уверх па дрэве... Пташнікаў. / Пра дзеянне вады, ветру. Па вуліцах ліліся жвавыя раўчукі, яны тачылі снег і, прабраўшыся да ракі, ліліся ў яе з высокага берага тысячамі маленькіх вадаспадаў. Чарнышэвіч. І ўсё ж Дняпро, амаль зусім адступіўшы ў летняе рэчышча, не можа супакоіцца і ляніва точыць нізы берага... Караткевіч.

2. перан.; каго-што. Неадступна мучыць, паступова пазбаўляючы сіл (пра хваробу, думкі, пачуцці і пад.). Яго [Адама Блецьку] тачыла думка, што ўсё тут добра было толькі тады, калі ў яго было сваё ўласнае аселішча. Чорны. Не было ні дня, ні гадзіны, каб помста і нянавісць не тачылі яго [Багуцкага] сэрца. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)