заладава́ць
‘прывесці ў парадак, падправіць, падрыхтаваць, укласці што-небудзь; скласці, загрузіць што-небудзь’
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
заладу́ю |
заладу́ем |
| 2-я ас. |
заладу́еш |
заладу́еце |
| 3-я ас. |
заладу́е |
заладу́юць |
| Прошлы час |
| м. |
заладава́ў |
заладава́лі |
| ж. |
заладава́ла |
| н. |
заладава́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
заладу́й |
заладу́йце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
заладава́ўшы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
загру́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. загружаць — загрузіць (у 1, 3 знач.).
2. Разм. Забяспечанасць работай прадпрыемства, транспарту і пад.; загружанасць (у 2 знач.). Рацыянальная загрузка транспарту.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Навата́жыць (наватижытсь) ’нагрузіць, загрузіць’ (Шпіл.). Відаць, нельга разглядаць асобна ад укр. навантажити ’наўючыць, нагрузіць’, якое звязваюць з вантаж ’цяжар, груз’, што ў сваю чаргу з франц. avantager ’садзейнічаць; павялічваць долю’ або з ватига ’атрад, натоўп; чарада’. Беларускае слова, магчыма, сведчыць на карысць другой версіі. Гл. ЕСУМ, 1, 329. Параўн. вантижыцца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перагрузі́ць, ‑гружу, ‑грузіш, ‑грузіць; зак., каго-што.
1. Перакласці, перамясціць які‑н. груз у другое месца. Перагрузіць збожжа з машын у вагоны.
2. Пагрузіць, загрузіць грузам, паклажай звыш нормы, меры, больш, чым трэба. Перагрузіць машыну. Перагрузіць воз. // перан. Празмерна пагрузіць якой‑н. працай. Перагрузіць вучняў дамашнімі заданнямі. // перан. Загрувасціць што‑н. вялікай колькасцю чаго‑н. Перагрузіць лекцыю фактычным матэрыялам. Перагрузіць сюжэт апавядання лішнімі эпізодамі.
3. Пагрузіць што‑н. іначай, па-новаму. Перагрузіць паклажу шчыльней.
4. Пагрузіць усё, многае. — Колькі я перагрузіў ужо гэтага лесу? — уздыхнуў Санкоўскі. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завалі́ць, ‑валю, ‑валіш, ‑валіць; зак., каго-што.
1. Пакрыць або запоўніць што‑н., накідаўшы, насыпаўшы чаго‑н. Заваліць яму каменнем. □ Ля гэтых курганоў [фашысты] па-зверску забілі чатырох вясковых камуністаў. Пятаму, якога кінулі ў агульную яму і завалілі ламаччам яшчэ жывога, удалося ўратавацца. Кірэенка. // Спец. Загрузіць шыхтай, вугалем і інш. матэрыяламі (пра домну). Заваліць печ. // Нападаўшы, запоўніць або пакрыць сабой што‑н. Снег абляпіў дрэвы, заваліў балконы, прыглушыў і шум дрэў, і крокі людзей. Хомчанка. / у безас. ужыв. Хай заваліла пераходы, Пячэ марозная імгла, Мы перасілім непагоду, І не такія перашкоды Людская мужнасць браць магла. А. Александровіч. // Перагарадзіць, перакрыць, наваліўшы, накідаўшы чаго‑н. Букрэй загадаў заваліць дарогу за грэбляю, каб конніца не магла праскочыць. Колас. // Закрыць праход, прыціснуўшы, прываліўшы чым‑н. Заваліць уваход у пячору плітой. // Разм. Загрузіць, заняць чым‑н. якую‑н. прастору. Заваліць стол кнігамі. Заваліць двор дрывамі. // Разм. Багата, звыш патрэбы забяспечыць чым‑н. Заваліць магазін таварамі. □ — Дык што ж ты ад памочнікаў адмахваешся? Сказаў бы піянерам, яны б табе ўсю кузню жалезам завалілі. Курто.
2. Закрыць на завалу (у 1 знач.). Заваліць дзверы нанач.
3. перан. Разм. Не справіцца з чым‑н., праваліць што‑н. Заваліць экзамен. □ — Толькі папярэджваю: дрэнна падрыхтуецеся — усю справу заваліце. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)