1. Напоўніць грузам; нагрузіць. Загрузіць машыну мяшкамі.// Заняць, заваліць, запоўніць чым‑н. Загрузіць стол кнігамі. □ Усю зіму возяць туды [на рум] калоды і павязуць іх, бывала, столькі, што загрузяць увесь бераг.Колас.
2.перан.Разм. Забяспечыць работай у патрэбнай колькасці. Загрузіць трактары на поўную змену./ Пра чалавека. — Ты не ўяўляеш, як загрузяць цябе, калі тут аграномы, няхай і з сярэдняй адукацыяй, цэняцца, як золата.Хадкевіч.
3. Закласці, засыпаць куды‑н., у што‑н. Загрузіць вугаль у топку. Загрузіць сілас у яму. Загрузіць лён у мачулішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загрузі́цьгл. загружаць
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)