шпага́т, ‑у, М ‑гаце, м.

1. Тонкая вяроўка, скручаная або спрадзеная з некалькіх ніцей, якая прымяняецца для звязвання, сшывання, упакоўкі. У сумцы.. пакунак, загорнуты ў цёмна-шэрую ўпаковачную паперу і перавязаны шпагатам. Машара. Леў Раманавіч моўчкі сабіраў кнігі, перавязваў іх шпагатам. Асіпенка.

2. У спорце — фігура ў гімнастыцы, пры якой гімнаст садзіцца, выцягваючы ногі да поўнага датыкання іх да падлогі, так што яны ўтвараюць адну прамую лінію.

[Ням. Spagat.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

окру́ченный

1. абкру́чаны, мног. паабкру́чваны; (завёрнутый) заго́рнуты, мног. пазаго́ртваны, укру́чаны, мног. паўкру́чваны; (обвёрнутый) абго́рнуты, мног. паабго́ртваны, абвіну́ты; (обмотанный) абмата́ны, мног. паабмо́тваны;

2. прост., шутл., уст. абкру́чаны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бездапамо́жны, ‑ая, ‑ае.

Які не можа сам, сваімі сіламі справіцца з чым‑н.; які мае патрэбу ў дапамозе; слабы. Маленькі чалавечак, загорнуты ў прасцірадла, захутаны ў кажух, ляжаў там, ляжаў нерухомы, бездапаможны. Лынькоў. Выгляд .. [Стэфы] быў такі бездапаможны і няшчасны, што адразу было відаць: яна страціла ў сваім жыцці самае дарагое і адзінае і не мае надзеі знайсці яго другі раз. Чарнышэвіч. // перан. Вельмі дрэнны, бяздарны, слабы. Назаўтра прыношу рукапіс і выбіраю лепш апрацаваныя раздзелы.. Усё, што выглядала прыстойна, нават здавалася добрым, перад .. [Коласам] ліняе, робіцца бездапаможным. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акра́ец, ‑райца, м.

Кавалак хлеба, пірага, булкі, адрэзаны ад непачатага краю. Акраец хлеба. Адрэзаць (адкроіць) акраец. □ На адным канцы століка ляжаў загорнуты ў далікатны абрус акраец хлеба. Колас. // Кавалак хлеба. Хоць ёсць у запасе ў нас леташні хлеб, Ды з новага ўраджаю Спяклі мы, і вось на вячэрнім стале Ляжыць перад намі акраец. Танк. // Паэт. Што‑н. падобнае на акраец хлеба. Акраец пачырванелага сонца ўжо ледзь віднеўся з-за эглайнаўскай вежы. Броўка.

•••

Свой акраец хлеба — хлеб, кавалак хлеба; хлеб як сродак існавання. Мець свой акраец хлеба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обвёрнутый (чем) абвіну́ты, абго́рнуты, мног. паабго́ртваны; (во что) укру́чаны, мног. паўкру́чваны, завіну́ты, заго́рнуты, мног. пазаго́ртваны; (о книге, тетради и т. п.) абго́рнуты, мног. паабго́ртваны, абло́жаны; (обмотанный) абкру́чаны, мног. паабкру́чваны; см. обверну́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обёрнутыйI (чем) абго́рнуты, мног. паабго́ртваны, абвіну́ты; (во что) укру́чаны, мног. паўкру́чваны, завіну́ты; заго́рнуты, мног. пазаго́ртваны; (о книге, тетради и т. п.) абго́рнуты, мног. паабго́ртваны; абло́жаны; (обмотанный) абкру́чаны, мног. паабкру́чваны; см. оберну́тьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зака́танный

1. укру́чаны, мног. паўкру́чваны, закру́чаны, мног. пазакру́чваны; заго́рнуты, мног. пазаго́ртваны;

2. падкаса́ны, мног. пападка́сваны, закаса́ны, мног. пазака́сваны;

3. укача́ны, зараўнава́ны;

4. заса́джаны, запрато́раны;

5. уто́млены важэ́ннем (ката́ннем), сто́млены важэ́ннем (ката́ннем); змо́раны важэ́ннем (ката́ннем); см. заката́тьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закры́тый

1. зачы́нены, мног. пазачыня́ны;

2. закры́ты, мног. пазакрыва́ны; засло́нены;

3. закры́ты;

4. заго́рнуты, зго́рнуты, скла́дзены;

5. закры́ты, мног. пазакрыва́ны, заплю́шчаны, мног. пазаплю́шчваны; см. закры́ть;

при закры́тых дверя́х пры зачы́неных дзвяра́х;

с закры́тыми глаза́ми з заплю́шчанымі вача́мі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

завёрнутый

1. (обёрнутый, упакованный) заго́рнуты, мног. пазаго́ртваны; запакава́ны, мног. пазапако́ўваны; закру́чаны, мног. пазакру́чваны, укру́чаны, мног. паўкру́чваны; завіну́ты, захіну́ты, мног. пазахіна́ты;

2. (повёрнутый в сторону) заве́рнуты;

3. (завинченный) закру́чаны, мног. пазакру́чваны;

4. (о подоле, рукавах) закаса́ны, мног. пазака́сваны; (о штанинах — ещё) падкаса́ны, мног. пападка́сваны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дроб 1, ‑у, м.

Разм. Кавалачак чаго‑н.; драбок. Дроб цукру. □ Ганька паспешна снедае. Паспешна кладзе ў сваю торбачку, поруч з букваром, загорнуты ў капусны ліст дроб сыру з хлебам. Васілевіч. [Яніна] адрэзваг ладны дроб сала. Мурашка.

дроб 2, ‑у; мн. дробы, ‑аў; м.

Лік, які складаецца з пэўнай колькасці роўных частак адзінкі. Вывучаць дровы. Множанне дробаў.

•••

Бесканечны дзесятковы дроб — дроб з неабмежаванай колькасцю дзесятковых знакаў.

Дзесятковы дроб — дроб, назоўнік якога ёсць цэлая ступень ліку 10 (такі дроб запісваюць без назоўніка, аддзяляючы ў лічніку справа коскай столькі лічбаў, колькі нулёў у назоўніку).

Няправільны дроб — дроб, у якім лічнік большы за назоўнік.

Перыядычны дроб — бесканечны дзесятковы дроб, у якім адна або некалькі лічбаў нязменна паўтараюцца ў адной і той жа паслядоўнасці.

Правільны дроб — дроб, у якім лічнік меншы за назоўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)