заго́рнуты

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. заго́рнуты заго́рнутая заго́рнутае заго́рнутыя
Р. заго́рнутага заго́рнутай
заго́рнутае
заго́рнутага заго́рнутых
Д. заго́рнутаму заго́рнутай заго́рнутаму заго́рнутым
В. заго́рнуты (неадуш.)
заго́рнутага (адуш.)
заго́рнутую заго́рнутае заго́рнутыя (неадуш.)
заго́рнутых (адуш.)
Т. заго́рнутым заго́рнутай
заго́рнутаю
заго́рнутым заго́рнутымі
М. заго́рнутым заго́рнутай заго́рнутым заго́рнутых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

заго́рнуты

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. заго́рнуты заго́рнутая заго́рнутае заго́рнутыя
Р. заго́рнутага заго́рнутай
заго́рнутае
заго́рнутага заго́рнутых
Д. заго́рнутаму заго́рнутай заго́рнутаму заго́рнутым
В. заго́рнуты (неадуш.)
заго́рнутага (адуш.)
заго́рнутую заго́рнутае заго́рнутыя (неадуш.)
заго́рнутых (адуш.)
Т. заго́рнутым заго́рнутай
заго́рнутаю
заго́рнутым заго́рнутымі
М. заго́рнутым заго́рнутай заго́рнутым заго́рнутых

Кароткая форма: заго́рнута.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

заго́рнуты

1. загребённый;

2. завёрнутый, обвёрнутый, обёрнутый;

3. закры́тый;

4. завёрнутый;

5. засы́панный; заде́ланный;

1-5 см. загарну́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заго́рнуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад загарнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАЗЬЯ́НКАЎСКІ СКАРБ,

манетны скарб, знойдзены ў 1973 каля в. Казьянкі Полацкага р-на Віцебскай вобл. Адзін з буйнейшых грашовых дэпазітаў 10 ст., выяўленых на тэр. Усх. Еўропы. Ухаваны ў 940-я г. У бяросту загорнуты куфіцкія дырхемы Арабскага халіфата, якіх захавалася 7588 манет эміраў Саманідаў, Сафарыдаў, халіфаў Абасідаў, волжскай Балгарыі, імітацыі дырхемаў Абасідаў і Саманідаў. Зберагаецца ў Полацкім краязн. музеі.

т. 7, с. 436

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прама́слены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прамасліць.

2. у знач. прым. Насычаны маслам; запэцканы маслам, мазутай і пад. [Наташа] дастала з-пад страхі загорнуты ў прамасленую анучку пісталет. Шамякін. Змазчык, заламаўшы на патыліцу прамасленую кепку, .. прайшоў ля інжынера. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрылёк, ‑лька, м.

Тое, што і скрылік. Скрылёк каўбасы. Скрылёк гурка. □ У газеціне быў загорнуты кавалак хлеба, агурок і скрылёк сала. Асіпенка. Хадакі прыселі на лаўцы каля плота, дасталі з торбы хлеб і па скрыльку сала, каб перакусіць з дарогі. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рагаві́к 1, ‑а, м.

Шчыльная зярністая горная парода бурага або шэрага колеру, якая ўтвараецца ад уздзеяння магмы на пароду.

рагаві́к 2, ‑а, м.

Палічка трохвугольнай формы ў куце хаты. На грудзях у яго [Уладыся] тады яшчэ матляўся крыж — цяпер ён ляжыць на рагавіку, загорнуты ў чыстую анучку. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сі́таваты, ‑ая, ‑ае.

1. Пашкоджаны сітаватасцю (пра драўніну).

2. Спец. Які мае адтуліны, поры, што робіць рэчыва пранікальным для вадкасці і газу. Сітаваты грунт.

3. Наогул пра што‑н., што нагадвае паверхню сіта; у дзірках і порах. Сітаваты лёд. □ Праз акенца відзён пашарэлы сітаваты снег. Грахоўскі. [Яроцкі:] — Гэта вераснёвы жоўты антон, парэзаны ды ў сітаватую тканіну загорнуты. Панюхай. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчы́калатка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Сучляненне касцей галёнкі з касцямі ступні, якое выдаецца па баках нагі. Шчыкалаткі былі загорнуты анучамі, якія былі запраўлены ў салдацкія чаравікі. Новікаў. // Абл. Сучляненне касцей на пальцах рук. [Парфеніха] пастукала шчыкалаткамі пальцаў аб паліваны бок. Баранавых. Плашч настываў, карабаціўся на холадзе і рэзаў ля шчыкалатак голыя рукі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)