свішч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Загана ў чым-н. у выглядзе адтуліны, сітавіны.

С. у арэхах.

2. Скрытая пустата, ракавіна ў металічным ліцці (спец.).

3. Ненармальны канал, які ўтвараецца ў тканках арганізма з выхадам на паверхню цела; фістула.

С. на губе.

|| прым. сві́шчавы, -ая, -ое.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скра́дваць, ‑ае; незак., што.

Рабіць невыразным, неадчувальным, непрыкметным. Таксама была ў .. [Саханюка] яшчэ адна загана, загана вымаўлення: ён не мог сказаць чыста «р», а нейк скрадваў яго і казаў «й». Колас. Цемра скрадвала далі, і здавалася, што тут нейкае дзікае бязлюддзе. Марціновіч. // Рабіць больш ціхім (пра гукі, шум і пад.). Сама сцежка была мяккая тарфяная, мялася пад нагамі і скрадвала шум крокаў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недапрацо́ўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. недапрацаваць (у 2 знач.).

2. Загана, недахоп у працы. [Іван] настойліва шукаў, як ліквідаваць канструктарскую недапрацоўку. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лястыр ’гемарой’ (паўн.-зах., КЭС). З ням. Lasterзагана, недахоп’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зава́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Разм.

1. Загана, недахоп. Гэта толькі мы адны патрапілі, Не хаваючы сваіх завад, Дыктаваць папраўкі геаграфіі І наноў гісторыю каваць. Лужанін.

2. Перашкода. Слабаму жывату і вада — завада. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зава́дазагана; перашкода’. Рус. смал., укр. зава́да, польск., серб.-луж. zawada ’перашкода’, чэш., славац. závadaзагана, перашкода’, славен. zavȃda ’сварка’, серб.-харв. за́вада, за̏вада ’сварка’ ст.-бел. завада ’перашкода’ (1407 г., Полац. грам.). Ц.-слав. завадити ’звязаць’. Прасл. zavada — аддзеяслоўнае імя ад прэфіксальнага дзеяслова zavaditi (гл. вадзіць1) з асноваутвараючым ‑а, якое стала канчаткам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мэркамэ́нты ’клопаты, турботы’ (Бяльк.). Відаць, скажонае польск. mankament ’брак, недахоп, памылка, загана, хіба’, якое з італ. mencamento ’недахоп, дэфект, парушэнне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

калігра́фія, ‑і, ж.

Майстэрства пісаць разборліва, роўным, прыгожым почыркам. Почырк у яго [вучня] добры, роўны, хоць ніякіх вал[ася]ных ліній няма, што з пункту гледжання каліграфіі — найгоршая загана. Ермаловіч. Віцька паспешна і не вельмі зважаючы на каліграфію і чыстату, выконваў пісьмовыя заданні. Васілевіч.

[Грэч. kalligraphia — прыгожы почырк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Га́мба ’недахоп, загана, ганьба’ (Сцяц. Словаўтв.). Відаць, з га́ньба (асіміляцыя ‑ньб‑ > ‑мб‑). Адсюль і гамбава́ць ’прызнаваць кепскім’ (Сцяц. Словаўтв.). Параўн. яшчэ га́мбіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

про́расць, ‑і, ж.

Спец.

1. Загана драўніны, якая заключаецца ў тым, што ўнутры ствала знаходзіцца амярцвелы ўчастак кары і драўніны, які амярцвеў у выніку пашкоджання ствала дрэва.

2. Праслойка мяса ў сале або сала ў мясе.

3. Валакністыя ўтварэнні ў мякаці плода.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)