запя́ць, -пну́, -пне́ш, -пне́; -пнём, -пняце́, -пну́ць; -пні́; -пя́ты; зак., што (разм.).

Закрыць, завесіць.

З. вокны.

|| незак. запіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зашто́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Завесіць шторай. Зашторыць акно.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заве́сіцца, ‑вешуся, ‑весішся, ‑весіцца; зак.

Завесіць сябе чым‑н. Завесіцца штораю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазапіна́ць

завесіць, пазавешваць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пазапіна́ю пазапіна́ем
2-я ас. пазапіна́еш пазапіна́еце
3-я ас. пазапіна́е пазапіна́юць
Прошлы час
м. пазапіна́ў пазапіна́лі
ж. пазапіна́ла
н. пазапіна́ла
Загадны лад
2-я ас. пазапіна́й пазапіна́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час пазапіна́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

заве́сить сов. заве́сіць, мног. пазаве́шваць, запя́ць, мног. пазапіна́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазаве́шваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Завесіць усё, многае.

П. вокны.

2. Завешаць што-н. або ўсё, многае вялікай колькасцю чаго-н. (разм.).

П. сцены карцінамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запя́ць, ‑пну, ‑пнеш, ‑пне; ‑пнём, ‑пняце; каго-што.

Разм. Закрыць, павесіўшы што‑н.; завесіць. Запяць вокны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заве́шваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да завесіць.

заве́шваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да завешаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Адпіра́ць ’занесці або завесіць што-небудзь’ (Шат.), гл. перці. Магчыма, балтыйскі семантычны ўплыў. Параўн. літ. atspìrti ’падпіраць, падстаўляць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зашмаргну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -мо́ргнуты; зак., што.

1. Тузануўшы, завесіць, запяць.

З. фіранку.

З. кісет.

2. Зрабіць тугім, сцягнуць (вузел, пятлю).

З. пятлю.

|| незак. зашмо́ргваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)