цацка, забаўка

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

эксперымента́тарства, ‑а, н.

Правядзенне эксперыментаў; схільнасць да эксперыментавання. Эксперыментатарства мастака ў галіне тэхнікі выканання. □ Тут [у апавяданнях Я. Брыля] многае дазволена, тут няма яшчэ больш абсалютнай строгасці, тут эксперыментатарства, тут і зухаўство, тут і забаўка. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

побряку́шка разг. бразго́тка, -кі ж.; (безделушка) перен. ца́цка, -кі ж., за́баўка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Неўзаба́ве ’ў хуткім часе; не затрымліваючыся’ (Гарэц., Касп.), неўзаба́ві (неўзабави) ’хутка, без затрымкі; незадоўга’ (Нас.), niŭzabávia ’у хуткім часе’ (Варл.), неўзаба́ўкі ’без затрымкі’. Прыназоўнікавае словазлучэнне з м. скл. (Карскі 2-3, 76) назоўніка забава, забаўка ’прамаруджванне, замаруджванне’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скака́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Дзіцячая забаўка — вяровачка, цераз якую скачуць, круцячы і перакідваючы яе цераз галаву. Калі Галя скача цераз скакалку, косы з бантамі падскакваюць таксама, і здаецца, што Галя, як верталёт, зараз паднімецца і паляціць у неба. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дрынду́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Разм. Цацка, забаўка. [Янкі], прадаўшы індзейцам розныя падробленыя пад пацеркі дрындушкі, вярнулі свае .. долары адразу ж назад. Кавалёў.

2. Абл. Прыпеўка. Кірмашнікі гулялі... Толькі час ад часу з расчыненых акон хаты несліся па вёсцы гукі звонкага рогату або вясёлай песні-дрындушкі. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тарара́шкі, тарару́шкі ’месца забаў з танцамі, музыкай і пад.’ (Нас.), ст.-бел. тарарушка, тарарычка ’бразготка’ (1596 г., КГС, Ст.-бел. лексікон). Параўн. польск. tararuszki ’драбяза, глупства, забаўка’. Да тапара, тарарах (гл.); меркаванне пра старое запазычанне з польскай мовы (Булыка, Лекс. запазыч., 103), як і вывядзенне непасрэдна з літ. tar̃ti ’гаварыць’ (параўн. Лаўчутэ, Балтизмы, 149), не маюць падстаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

страхо́тлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які выклікае страх; жудасны. [Аксеня Маркаўна] гладзіла па галоўцы Вольку і думала бясконцую горкую думу: .. калі ўжо будзе канец гэтаму страхотліваму ліхалеццю. Марціновіч.

2. Які значна перавышае звычайную меру, норму; вельмі моцны. Страхотлівы дынамізм бясконцых сутычак з волатам пушчаў [у паэме М. Гусоўскага «Песня пра зубра»] павінен пераканаць чытача, што паляванне на зубра не забаўка і не проста забойства, а барацьба, рыцарскі занятак, проба смяротнай небяспекай. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

игру́шка

1. ца́цка, -кі ж.;

2. перен. за́баўка, -кі ж.;

как игру́шка як ля́лька, як ца́цка;

быть игру́шкой в чьи́х-л. рука́х быць за́баўкай у чыі́х-не́будзь рука́х.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паце́ха, ‑і, ДМ ‑цесе, ж.

1. Забава, забаўка, весялосць. Бубніць тут човен, ходзіць рэха — Такая хлопцу з ім пацеха! Колас. Саўка стаў задуменным, шкада яму было егера, які прызначаўся для пацехі панам. Гурскі. // Якое‑н. смешнае здарэнне. Гаспадар глядзеў з вясёлай цікаўнасцю.., быццам хацеў сказаць: «Пачакайце, зараз будзе такая пацеха!» Маўр.

2. у знач. вык. Смешна, цікава. — Ой, пацеха! — перабіў .. [дзядзьку] са смехам Пятрусь. — Наскочыў, Цімох? Брыль. Гэта ж хто? Ну вось пацеха!.. Ну няўжо спявае рэха? Шушкевіч.

•••

З ласкі на пацеху гл. ласка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)