за́баўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -бавак, ж.

1. Тое, што і забава.

2. Рэч, якая служыць для гульні дзецям; цацка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́баўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. за́баўка за́баўкі
Р. за́баўкі за́бавак
Д. за́баўцы за́баўкам
В. за́баўку за́баўкі
Т. за́баўкай
за́баўкаю
за́баўкамі
М. за́баўцы за́баўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

за́баўка ж.

1. заба́ва, развлече́ние ср., поте́ха;

для яго́ гэ́та была́ не рабо́та, а то́лькі з. — для него́ э́то была́ не рабо́та, а то́лько развлече́ние;

2. игра́; игру́шка;

~кі для малы́хи́гры (игру́шки) для малыше́й;

быць ~кай (у чыіх) рука́х — быть игру́шкой (в чьих) рука́х

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́баўка, ‑і, ДМ ‑баўцы; Р мн. ‑бавак; ж.

1. Тое, што і забава. [Пятро Захаравіч] перагортваў альбом проста так, дзеля забаўкі, але хутка зацікавіўся не на жарт. Краўчанка. Праз нейкі час рыба пачала браць прынаду. Кравец захапіўся гэтай забаўкай. Чорны.

2. Рэч, якая служыць для гульні дзецям, цацка. З гліны пеўнікі-свісткі — Забаўкі для малых. Броўка. Паходня пазіраў то на забаўкі на стале, то на Марынчын твар. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ца́ца

забаўка, цацка’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ца́ца ца́цы
Р. ца́цы ца́ц
Д. ца́цы ца́цам
В. ца́цу ца́цы
Т. ца́цай
ца́цаю
ца́цамі
М. ца́цы ца́цах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

заба́вка прост. за́баўка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заба́ва за́баўка, -кі ж., заба́ва, -вы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

безделу́шка ца́цка, -кі ж., за́баўка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фінціклю́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (разм.).

1. Цацка, забаўка, таннае ўпрыгожанне.

Уставіць пакой усякімі фінціклюшкамі.

2. звычайна мн. Несур’ёзныя, пустыя ўчынкі, словы.

Усё гэта далёкія ад справы фінціклюшкі.

3. Пра пустую, легкадумную жанчыну, якая думае толькі пра шыкоўнае ўбранне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Разры́ўка ’занятак’ (брасл., парад., Сл. ПЗБ), ’забаўка’, ’разрыў’ (Нас., Шн. 2), разрыва́ць ’забаўляць’ (Нас.). З польскага rozrywkaзабаўка, пацеха’. Сюды ж і разры́ў ’перапынак у працы’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Хаця не выключае, што гэта самастойнае ўтварэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)