гуся́ціна, ‑ы, ж.

Гусінае мяса як ежа. Уносіцца прапанова забараніць усім выпускаць гусей са свайго двара. Хочаш есці гусяціну, кармі чараду дома. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

воспрепя́тствовать сов., книжн. перашко́дзіць; (не допустить) не дапусці́ць, не дазво́ліць; (запретить) забарані́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апяча́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Забараніць доступ да чаго‑н., наклаўшы сургучную пячатку. Апячатаць кватэру. □ [Макаль:] — Я прасядзеў гадзіны паўтары, як дурань, на лесвіцы, а пасля пайшоў дахаты, узяў сургуч, шнурок, медны пятак і апячатаў.. [Чапруковы] дзверы. Рамановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заказа́ть сов.

1. заказа́ць, мног. пазака́зваць;

2. (запретить) уст. забарані́ць;

3. (приказать) уст. наказа́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

арыштава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

1. Пазбавіць каго‑н. волі з узяццем пад варту. Панура ступаючы па свежым, яшчэ не рыпучым снезе,.. [хлопчык] думаў, за што гэта фашысты арыштавалі маму. Кулакоўскі.

2. Накласці арышт на што‑н., забараніць распараджацца чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забаро́нены

1. прич. запрещённый, воспрещённый; см. забарані́ць;

2. прил. запрещённый; запре́тный;

~ная літарату́ра — запрещённая (запре́тная) литерату́ра;

з. плод сало́дкіпосл. запре́тный плод сла́док

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прегради́ть сов. перагарадзі́ць, мног. паперагаро́джваць; (путь, проход) заступі́ць; перапыні́ць; (воспрепятствовать) забарані́ць;

часово́й прегради́л ему́ доро́гу вартавы́ перагарадзі́ў (заступі́ў) яму́ даро́гу;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спыні́ць, спыню́, спы́ніш, спы́ніць; спы́нены; зак.

1. каго-што. Затрымаць рух, ход, працу каго-, чаго-н., не даць магчымасці рухацца каму-, чаму-н.

Вінцэсь спыніў крокі.

С. канвеер.

2. што. Стрымаць, забараніць што-н.

С. бойку свавольнікаў.

С. распаўсюджванне хлусні.

3. перан., што на кім-чым. Затрымаць увагу на кім-, чым-н., накіраваць на каго-, што-н., засяродзіць на кім-, чым-н. (погляд, позірк); прыйсці да якога-н. рашэння, спыніць свой выбар на кім-, чым-н.

С. свой выбар на маладым спецыялісце.

|| незак. спыня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. спыне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Заро́к ’абяцанне не рабіць што-н.’ Рус. заро́к, укр. зарі́к, заро́к ’тс’, серб.-харв. за́рок ’спрэчка, заклад’. Ст.-слав. зарокъ ’устанаўленне’. Ст.-рус. зарокъ ’запаведзь, урок, папрок, тэрмін’. Параўн. ст.-слав. зарещизабараніць, загадаць’. Утворана як назоўнік на ‑ъ ад зарекати з чаргаваннем галоснага, магчыма, у ст.-слав. мове, адкуль у ст.-рус. (> рус., укр., бел.), дзе развіваецца менавіта ст.-слав. значэнне ў адрозненне ад серб.-харв., дзе значэнне ’забарона’ архаічнае. Не выключана і самастойнае развіццё ўсх.-слав. слоў на што можа ўказваць рус. дыял. зарок ’фізічны недахоп у чалавека, жывёлы’; параўн. парок. Шанскі, 2, З, 60. Параўн. папрок, рэч, урок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заказа́ць 1, ‑кажу, ‑кажаш, ‑кажа; зак.

1. што і па чым. Даць заказ ​1 (у 1 знач.) на што‑н. Заказаць абед. □ Пайшлі браты да каваля і заказалі сабе па булаве. Якімовіч. Чырванеючы ад хвалявання.., Лёня заказаў музыкам свой любімы вальс. Брыль.

2. Разм. Даць наказ, апавясціць. Заказаць абед. □ [Стараста:] — Ну, я ўжо заказаў, каб пасылалі хлопцаў у школу. Колас.

заказа́ць 2, ‑кажу, ‑кажаш, ‑кажа; зак., каму-чаму, звычайна з інф.

Уст. Забараніць. Ну, а сэрца, ці сэрцу закажаш, Што зрабіць — ці забыць, ці кахаць. Астрэйка.

•••

(І) дзесятаму заказаць — зарачыся ніколі больш не рабіць чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)