беспаро́дны, -ая, -ае.

Непародзісты, у якога адсутнічаюць прыкметы добрай пароды.

Беспародная жывёла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

худо́ба, -ы, ж., зб. (разм.).

Свойская жывёла.

Чым жа будзем карміць худобу?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чыстакро́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж. (разм.).

Чыстакроўная, пародзістая жывёла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жывёльны, -ая, -ае.

1. гл. жывёла.

2. Такі, як у жывёл; падсвядомы, чыста фізіялагічны.

Ж. страх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́ган, -у, мн. -ы, -аў, м.

Месца каля вёскі, дзе пасецца жывёла.

|| прым. вы́ганны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыго́нны¹, -ая, -ае.

Прыгнаны, дастаўлены (сухім або водным шляхам) з іншага месца.

П. лес.

Прыгонная жывёла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падно́жны, -ая, -ае.

Які змяшчаецца пад нагамі.

П. зэдлічак.

Падножны корм — расліны, якімі корміцца жывёла на пашы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

страхо́ціна

‘страшная жывёла

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. страхо́ціна
Р. страхо́ціны
Д. страхо́ціне
В. страхо́ціну
Т. страхо́цінай
страхо́цінаю
М. страхо́ціне

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дыхля́ціна

‘змораная, слабая жывёла

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. дыхля́ціна
Р. дыхля́ціны
Д. дыхля́ціне
В. дыхля́ціну
Т. дыхля́цінай
дыхля́цінаю
М. дыхля́ціне

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

папа́с, -у, м.

1. Месца, дзе пасецца жывёла, паша.

Выгнаць карову на п.

2. Тое, што і папаска.