камсамо́лія, ‑і, ж., зб.

Разм. Камсамольцы. Тутэйшая камсамолія вельмі жыва адклікалася на ўсе здарэнні, што адбываліся ў ваколіцы. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нанасі́ць, ‑нашу, ‑носіш, ‑носіць; зак., чаго.

Прынесці ў нейкай колькасці за некалькі прыёмаў. Нанасіць бочку вады. □ Чырвонаармейцы жыва нанасілі дроў, разлажылі касцёр. Колас. А дзед тым часам кончыў лыка драць, Галля ды буралому нанасіў. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папастраля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што, чаго і без дап.

Разм. Страляць многа, неаднаразова; пастраляць, настраляць многа каго‑, чаго‑н. [Міхал:] — Ось возьмем стрэльбы, пойдзем жыва Ды хоць у смак папастраляем І ўсіх глушцоў паразганяем! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́праміцца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца; зак.

1. Тое, што і выпрастацца (у 1 знач.). Дык выпрамся ж трошку, ды жыва за сошку. Купала. Іваніха выпрамілася, уважліва агледзела чалавека — яго няголены.. твар. Лось.

2. Разм. Пайсці ў пэўным кірунку; накіравацца. Аднак не павярнуў чалавек ні дадому, ні ў раённы цэнтр, а выпраміўся проста на горад. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ура́злівы, ‑ая, ‑ае.

Здольны жыва адчуваць, успрымаць што‑н. [Вера:] — Які ты ўразлівы, ужо і крыўдуе. А баба што — не чалавек? Машара. Вася заўжды ўразлівы, насцярожаны. Яго натуру ўдала падкрэслівае і вонкавы выгляд: непаслухмяна ўзварушаны чуб, кірпаты нос, доўгая шыя на завостраных плечыках, вялікія адтапыраныя вушы, якія ўдзень свецяцца наскрозь. Карамазаў. // Такі, якога лёгка вывесці з раўнавагі. Уразлівае сэрца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эмацыяна́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які выражае эмоцыі; выкліканы эмоцыямі, напоўнены эмоцыямі. Эмацыянальная прамова. Эмацыянальная гульня. □ А па вачах было відаць, што жанчына кожную хвіліну жыве багатым эмацыянальным жыццём. Арабей. І ўсё ж ад эпізода да эпізода фільм набірае тэмп і пругкасць, расце эмацыянальны напал падзей. «ЛіМ».

2. Здольны жыва рэагаваць на што‑н.; не разважны, нястрыманы. Эмацыянальны характар. Эмацыянальны чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

караго́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Масавая народная гульня, якая суправаджаецца танцамі, песнямі і драматычнымі дзеяннямі. Вадзіць карагод. □ Дзе ні паявіцца Алеся, то там будзе і весела, і жыва — могуць песні пайсці, могуць танцы, ад яе могуць пачаць карагод. Скрыган. // Масавы дзіцячы танец-гульня. Дзеці запляскалі ў ладкі і заскакалі ў вясёлым карагодзе вакол елкі. Сіняўскі. / у знач. прысл. караго́дам. Усё скончылася ўдарам: страсянуўся свет, і зоры карагодам пайшлі перад вачамі. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

налучы́цца, ‑лучуся, ‑лучышся, ‑лучыцца; зак.

Разм.

1. Сустрэцца, трапіцца. Налучыўся знаёмы ў дарозе. □ Я жыва сабраўся, дастаў з пячуры сваю дубінку, бо ў лесе мог налучыцца воўк. Колас. // Прыйсці (пераважна нечакана). Налучыўся госць пад поўнач.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Настаць, надысці. Налучыўся зручны выпадак. Налучыўся момант.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.); каму. Здарыцца з кім‑н. Хто баіцца, таму ўсё можа налучыцца. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́яць, мая́ты ’віцца (на ветры)’, ’калыхацца’ (Доўн.-Зап., Мотивы), ’махацца’ (Доўн.-Зап., Песні), ’красавацца, чырванець’ (Бес.), ’адхайваць’ (ТС), ’кідацца (аб конях)’ (Ян.). Укр. ма́яти ’рухаць туды-сюды’, рус. ма́ять ’махаць’, ’падмануць’, польск. majak ’міраж’, ’вакольная дарога’, majaczyć ’круціцца, балбатаць бязглуздзіцу’, н.-луж. mawaś ’махаць’, чэш. mávati ’тс’, славен. májati ’рухаць туды-сюды’, балг. зама́я, ома́я ’адурманьваю, чарую’, ст.-слав. намаꙗти, помавати ’ківаць на каго-небудзь’. Прасл. majati. Роднаснымі і.-е. адпаведнікамі з’яўляюцца: літ. móti, лат. māt ’махаць’, ст.-інд. māyā́ ’пераўтварэнне, падман, мана, ілюзія’, ст.-грэч. μῑμος ’фокуснік, актор’, μώσθαιжыва рухацца’, і.-е. *mā‑ (Бернекер, 2, 7; Траўтман, 166; Фасмер, 2, 587, Махэк₂, 355; Бязлай, 2, 161). Параўн. махаць, мана́, мара́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тэмпера́мент, ‑у, М ‑нце, м.

1. Характарыстыка індывіда з боку дынамічных асаблівасцей яго псіхічнай дзейнасці (тэмпу, рытму, інтэнсіўнасці псіхічных працэсаў), якія ўтвараюць пэўны псіхалагічны тып. Флегматычны тэмперамент. Халерычны тэмперамент. // з азначэннем. Тое, што вылучае людзей пэўнага занятку, прызвання. Акцёрскі тэмперамент. Паэтычны тэмперамент. □ Асабліва пачаў нарастаць публіцыстычны тэмперамент паэта [М. Багдановіча] ў 1914–1915 гадах. Лойка.

2. Жыццёвая энергія, здольнасць да ўнутранага ўздыму, страснасць. Палымяны тэмперамент [Ржэцкай] захапляў нас [студэнтаў]. «Работніца і сялянка».

•••

З тэмпераментамжыва, хутка, азартна (рабіць што‑н.).

[Ад лац. temperamentum — належныя суадносіны частак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)