за́муж.

1. прысл. У выразах: пайсці (выйсці, зайсці) замуж за каго — стаць чыёй-н. жонкай; выдаць (аддаць) замуж за каго — садзейнічаць уступленню ў шлюб жанчыны; браць (узяць) замужжаніцца (ажаніцца) з кім-н.

2. у знач. наз. за́муж, -а, м. Замужжа, шлюб (разм.).

Няўдалы з. быў у яе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ба́біцца ’рабіцца жанчынападобным’ (Гарэц., Др.-Падб.); ’жаніцца’ (Касп., Др.-Падб.). Рус. ба́биться, укр. ба́битися. Вытворнае (на ўсх.-слав. глебе) ад ба́ба ’жанчына’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малод ’малады’ (у песні) …не жаніцца малод дзеціначцы… (навагр., КЭС). Да малады́ (гл.). Захавалася архаічная форма кароткага прыметніка з прасл. moldъ ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пера́карстваваць (піріка́рствывыць) ’адмучыцца, адпакутаваць’ (Юрч. СНЛ). Зыходны дзеяслоў, відаць, да прасл. *korstiti (Трубачоў, Эт. сл., 11, 97). параўн. рус. пск. коро́ститьсяжаніцца, плакаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жані́х, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Мужчына, які мае нявесту; будучы муж нявесты.

Пазнаёміцца з жаніхом сяброўкі.

2. Мужчына, які ўступае ў шлюб, у час шлюбнай цырымоніі і ўрачыстасці.

Павіншаваць жаніха з нявестай.

3. Халасты мужчына, які мае намер жаніцца.

|| ласк. жанішо́к, -шка́, мн. -шкі́, -шко́ў, м.

|| прым. жаніхо́ўскі, -ая, -ае (разм.).

Ж. выгляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жаніхо́ўства, ‑а, н.

Разм. Знаходжанне ў становішчы жаніха. Хрупак сабраўся быў другі раз жаніцца і адзін час хадзіў у кавалерах, але неяк за паўгода пастарэў і забыўся пра жаніхоўства. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбалява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.

Пачаўшы баляваць, захапіцца баляваннем, гулянкамі. Жаніцца ён наогул не хацеў, і яшчэ больш не хацеў пасля смерці павялічваць багацце Загорскіх... Таму пан Канстанцін і разбаляваўся так. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жана́цік ’жанаты чалавек; той, хто хоча жаніцца’ (Юрч., Жд. 3). Рус. разм. жена́тик ’тс’. Ад жанат‑ы з дапамогай суфікса ‑ік у выніку кандэнсацыі выразу тыпу жанаты мужчына, відаць, паралельна з рус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сва́дьба вясе́лле, -лля ср.;

сыгра́ть сва́дьбу згуля́ць вясе́лле;

справля́ть сва́дьбу спраўля́ць вясе́лле;

до сва́дьбы заживёт шутл. паку́ль жані́цца — загаі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пажані́цца, ‑жанюся, ‑жэнішся, ‑жаніцца; зак., з кім і без дап.

1. Уступіць у шлюб (пра мужчыну і жанчыну). Пяць год таму назад сышліся.. [Ірына і Ігнась], пажаніліся. Лынькоў.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ажаніцца — пра ўсіх, многіх. Большыя сыны Рамана пажаніліся і пааддзельваліся. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)