го́рестный (полный горя) гаро́тны; го́ркі; (выражающий скорбь) тужлі́вы; жа́ласны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жа́ласна нареч.

1. печа́льно, жа́лостно;

2. жа́лобно, печа́льно;

3. жа́лко, плаче́вно;

1-3 см. жа́ласны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сквіл ‘пранізлівы крык, лямант’ (Нас., Гарэц., Яруш., Байк. і Некр.), ‘віск’ (Юрч.), ‘жаласны піск, лямант’ (Др.-Падб.), скві́ла ‘спрэчка’ (Нас.), скві́ліць ‘пішчаць пранізліва і жаласна’ (Др.-Падб.). Гл. квяліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жа́лобный

1. (выражающий скорбь) жа́ласны;

2. (относящийся к жалобе, заявлению) ска́ргавы;

жа́лобная кни́га кні́га ска́ргаў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рэ́ўна ’горка; слёзна’ (Сб. 1866, 191). Укр. ревно ’горка, жаласна’, польск. rzewnie ’тс’, чэш. ryvný, řevný ’тс’. Прасл. *revьnъ/*rьvьnъ < *ruti, *revǫ ’раўці, рыкаць’; магчымае развіццё семантыкі ’той, хто раве’ > ’той, хто выказвае эмоцыі’ > ’зайздросны; жаласны’ (Борысь, 534). Гл. яшчэ раўці, раўнівы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

віск, ‑у, м.

Пранізлівы крык. Ціхан кінуўся наўцёкі, дзяўчаты з віскам за ім. Дуброўскі. Раптам збоку, у невялічкай.. затоцы, мы пачулі жаласны віск і ўбачылі, як нешта заварушылася ў густой асацэ. Краўчанка. // Высокі пранізлівы гук, утвораны якім‑н. прадметам. Віск пілы. □ Сцены дробна ўздрыгвалі ад несціханага грукату, .. віску, што напаўнялі цэх. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слёзны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да выдзялення слёз. Слёзныя залозы. Слёзны канал.

2. Які мае адносіны да слёз. На хударлявых скронях чарнелі сляды слёзных рагаў. Гартны. Што з табою, галубка? Чаму твае вочы заслаў слёзны туман? Кірэенка.

3. Напоўнены слязамі. Апейка перахапіў слёзны позірк дзяўчыны. Мележ.

4. Які імкнецца разжаліць, расчуліць каго‑н., жаласны. Слёзная просьба. □ Галя чытала слёзны бацькаў ліст, і ў самой нагарнуліся слёзы. Сабаленка.

5. Набыты цяжкай працай; няшчасны. Каролек не хацеў пазычаць грошы — парабчанскія .. слёзныя капейкі. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жаль, жа́ласлівы, жа́ласны, жа́ласць, жа́ліцца, жа́льба і іншыя вытворныя (ТСБМ). Рус. жаль ’шкада’, укр. жаль ’жаль’, польск. żal, чэш. žal, славац. žial, в.-луж. žel, н.-луж. žal, балг., макед. жал ’тс’, серб.-харв. жа̏о ’шкада’, славен. žàl ’шкада, жаль’. Ст.-слав. жаль ’шкада’. Літ. gėlà ’боль; жаль’, ням. Qual ’мука’, арм. keł ’нарыў’. Прасл. *žalь утворана з асновай на *‑ь (< ) на базе і.-е. кораня *g​uel‑ ’калоць, боль, мука, смерць’ (Покарны, 1, 470–471) Фасмер, 2, 34–35 (дзе і іншая літ-pa); Скок, 3, 671. Гл. яшчэ жалець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

енк, ‑у, м.

1. Жаласны стогн, выкліканы болем або вялікім горам; крык пакуты, адчаю. Дзіўна.. было чуць, калі замест вясёлых дзіцячых галасоў і смеху са школы даносіўся немы енк, галашэнне жанок. Няхай. Рыва, як падсечаная, апусцілася на зэдлік.., і доўгі працяглы енк вырваўся з яе грудзей. Лынькоў. // Гук, падобны да стогну. І міны енк, і бомбы дзікі свіст, І па Радзіме сум прайшлі даўно. Астрэйка.

2. перан. Горкая жальба, нараканне. — Гэтак жа, мусіць, цяпер жывуць і паміраюць там, адкуль даносяцца аж сюды енк і плач гаротнага народа... Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стогн, ‑у, м.

1. Жаласны енк, выкліканы болем або вялікім горам; выражэнне пакуты, адчаю. [Гжэцкі] не пачуў майго стогну, калі паласавалі і калечылі цела, бо нават стогн быў бы таксама яго перамогай. Скрыган. Боты настойліва, глуха таўклі, не могучы дастаць з .. [Віці] нічога больш, апроч нейкага стогну. Брыль. Гарпіна павяла Ніну ў другі пакой і там пачала аперацыю. Адтуль чуліся стогны Ніны, прыгаворы Гарпіны. Галавач. // перан. Працяглы гук, шум, гул і пад. Раптам грымнула, нібы стрэл гарматы — «ггу-уухх», і цяжкім стогнам аддалося ва ўсіх канцах лесу. Дуброўскі. З-пад снежнага куродыму ўзняўся працяглы стогн паваленага дрэва-асілка. Бядуля.

2. перан. Скарга, нараканне. Перад кім, ой, кім Расчыню душу? Стогн бяды, нуды У думках заглушу? Купала. З кожных вуснаў людскіх Хоча вырвацца крык, Стогн збалелай душы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)