жа́воронок жа́варанак, -нка м., поэт. жаўру́к, -ка́ м.;
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
жаўру́к, ‑а, м.
Разм. Жаваранак. Звініць жаўрук на адным месцы, як быццам ён прывязаны на нітачцы. Толькі крыламі трапеча. Няхай.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
*Гардадо́лік, гордодо́лік ’жаваранак’ (лун., Шатал.). Цёмнае слова.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
пералі́ўны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і пералівісты. Пераліўны голас. □ У чыстым небе расплёсквае па наваколлі пераліўныя песні жаваранак. «Звязда». Пагаслі пераліўныя каралі, жыццё лягло на плечы ўсёй вагон. Летка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Пры́зямлянка (пры́землянка) ’жаваранак’ (ПСл; верагоднае маецца на ўвазе жаваранак чубаты, Galerida cristata L.). Лексікалізацыя словаспалучэння пры зямлі́, якое паказвае на звычайны біятоп гэтай птушкі. Параўн. зямля́нка і пад. для назваў берагавой ластаўкі, сітаўкі жоўтай і жаваранка чубатага (падрабязна гл. Антропаў, Назв. птиц, 259).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
наддо́льны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца над долам (у 1, 2 знач.), над зямлёю. Лясны жаваранак вольны, Снуючыся ў яснай сіні, Песню пеў у жытнім кліне І будзіў прастор наддольны. Колас.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
ада, прыназ. з Р.
Разм. Тое, што і прыназ. «ад». Звычайна ужываецца ў спалучэннях «ада дня», «ада сну». Тым часам, здарэнні дзень ада дня несупынна ўскладняліся. Гартны. Хто прыносіць нам вясну, сонцам поплаў меціць, будзіць поле ада сну? Жаваранак, дзеці. Вітка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Сме́тнік 1. Гл. смецце.
Сме́тнік 2 ‘верабей’, ‘аўсянка’ (Бяльк.), сметнічо́к ‘верабей’ (Мат. Гом.), смятню́к ‘тс’ (лельч., Нар. лекс.), смяцю́х, смяцю́р, смэтю́р ‘жаваранак’ (Шатал.), смытю́х, снэ́цюх ‘тс’ (Сл. Брэс.), смяцю́х, смяцю́к ‘аўсянка’ (Сл. ПЗБ). Укр. посмі́тюха, посмитюшок ‘жаваранак хахлаты’, польск. дыял. posmiciuch, śmieciuch і пад. — назвы розных птушак, якіх можна часта сустрэць на сметніках і пустках; да кораня смет‑ (гл. смецце) (Струтыньскі, Nazwy, 104; Антропаў, Назв. птиц, 361). Гл. смяцюх.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)