ка́ня, -і, мн. -і, -яў, ж.
1. Драпежная птушка сямейства ястрабіных, якая жыве на балотах, сырых лугах, крык якой нагадвае слова «піць»; сарыч, канюк.
Плачуць кані над балотам, просяць піць.
2. Назва кнігаўкі ў некаторых мясцовасцях Беларусі (разм.).
Енчыць, як к. на дождж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
папае́нчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Разм. Енчыць доўга, неаднаразова. [Куліна:] — Карову то я выратавала, а сама от папанасілася з .. рукою, от папаенчыла. Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зае́нчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Пачаць енчыць. // Енкнуць некалькі разоў запар. Раптам пачулася чарга з аўтамата, потым адзін стрэл, другі. Заенчыў сабака і сціх. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раз’е́нчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Разм. Пачаць моцна і доўга енчыць. — А сам дык раз’енчыўся тут перада мною. Ты думаеш адно табе баліць? Усякаму баліць. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ад’е́нчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Скончыць, перастаць енчыць. / у перан. ужыв. Даўно адзванілі ў царкве — адпраўлялася праваслаўная імша. Ад’енчылі таксама і касцельныя званы — адпраўлялася імша каталіцкая. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ско́гліць, скоглю, скогліш, скогліць; незак.
Абл. Жаласна павіскваць; скуголіць (пра жывёлін). // Жаласна плакаць (пра чалавека). Як загаварыць [Яўхім], дык, здаецца, спявае. І не так сабе спявае, а проста-такі скогліць, енчыць. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пае́нчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Енчыць некаторы час. [Маці] паенчыла, пастагнала з тыдзень і згарэла, як свечка. Грахоўскі. Ладымер з’явіўся дадому сам не свой. Ён пастагнаў у сенцах, паенчыў, пабедаваў і падаўся ў хату. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Ленча́ры ’бразготкі, шамкі’ (вільн., Сл. паўн.-зах.) утварылася з енчары ’тс’ у выніку замены пачатковага /- на л -. Да енчыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кво́ліцца ’недамагаць, хварэць’ (Шат., Сержп. Пр., Янк. I, Жыв. сл., Ян., ТС), ’ныць, жаліцца, енчыць’ (Шат., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.). Гл. кволіць 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
стеня́щий книжн.
1. прич. які́ (што) сто́гне, які́ (што) е́нчыць; см. стена́ть;
2. прил. сто́гнучы, падо́бны на стогн.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)