самаўла́дства, ‑а, н.
1. Сістэма аднаасобнага кіравання дзяржавай, калі правіцель карыстаецца неабмежаванай уладай. Царскае самаўладства. □ Гераічная барацьба лепшых сыноў рабочага класа падарвала ўстоі самаўладства. Купала. // Поўная ўлада над кім‑, чым‑н.; дэспатызм. Выступленне сялян супраць самаўладства пана.
2. Схільнасць падпарадкоўваць сваёй волі; уладалюбства. Бацькоўскае самаўладства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тыра́н ‘правіцель у старажытнасці, які захапіў уладу сілай’ (ТСБМ), ‘правіцель, улада якога заснавана на дэспатызме і гвалце’, ‘кат, прыгнятальнік’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Ласт.), ты́ран ‘тс’ (Вруб.), ст.-бел. тыраннъ (1562 г.), тиранъ (1574 г.), тираннъ, тыранъ ‘тс’ (ГСБМ). Культурнае запазычанне праз еўрапейскія мовы з лац. tyrannus < ст.-грэч. τύραννος ‘неабмежаваны уладар’, паходжанне не вызначана (Махэк₂, 664; Брукнер, 590; Голуб-Ліер, 495; ЕСУМ, 5, 571). Сюды ж тыра́ніць ‘праяўляць дэспатызм, мучыць, прыгнятаць’ (ТСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тыра́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., каго-што.
1. Праяўляць дэспатызм, жорсткасць у адносінах да каго‑н. Фашызм, які тыраніў Польшчу столькі год, больш сюды не вернецца. Пестрак.
2. Здзекавацца з каго‑н., мучыць каго‑н., прыгнятаць. — Я тыраню маці ўдзень і ўночы .. з-за майго кашлю маці пакутуе больш за мяне. Бядуля. [Іван:] — Я тыраніў цябе, Оля? Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тыра́нства, ‑а, н.
1. Паводзіны, учынкі тырана (у 2 знач.). Тыранства памешчыкаў.
2. Дэспатызм, жорсткасць. Франс дазваляў апекавацца над сабою, пакуль у яго самога яшчэ няма гэтага беспамылковага інстынкту адрозніваць ману і праўду, чужое і патрэбнае, смецце і золата, тыранства, прыкрытае прыгожымі словамі, і яснае разуменне таго, што такое свет і якое месца займаеш у ім ты. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тырані́я, ‑і, ж.
1. У Старажытнай Грэцыі — праўленне, заснаванае на неабмежаванай аднаасобнай уладзе тырана (у 1 знач.). Апалінарый Феакціставіч расказваў пра Авідзія, пра яго .. нянавісць да тырана. «Полымя».
2. Праўленне, улада, заснаваная на самавольстве і дэспатызме. Многія гады, жыццё цэлага пакалення аддзяляюць нас ад вялікай перамогі, якая выратавала чалавецтва ад жахаў гітлераўскай тыраніі. «Помнікі».
3. перан. Дэспатызм, жорсткасць у адносінах да каго‑н.
[Грэч. tyrannis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упра́ва 1, прысл.
У правы бок; проціл. улева. Дарога паварочвала то ўправа, то ўлева. Краўчанка. Стрэлка манометра пасоўвалася ўправа, набліжаючыся да чырвонай рыскі. Васілёнак.
упра́ва 2, ‑ы, ж.
1. Установа, якая ведала грамадскімі, саслоўнымі і адміністрацыйнымі справамі ў дарэвалюцыйнай Расіі, а таксама будынак, дзе яна размяшчалася. Земская ўправа. Валасная ўправа. Гарадская ўправа.
2. Сіла, якая абмяжоўвае чыё‑н. самавольства, дэспатызм; мера ўздзеяння на каго‑н. Людзі голасам галасілі ад панскай ласкі. Шукалі дзе якую ўправу на яснавяльможнага. Сабаленка. Нашто зямля іх, катаў, носіць? Ой, хто ж ад іх не загалосіць? А дзе на іх шукаць управы, Бо суд «праўдзівы», суд «ласкавы» Паноў за здзекі не карае? Колас. — На п’янства, нябось, ёсць управа, а чаму ж гэтых курцоў не караюць, — сказала .. [жанчына] з нейкай крыўдай і змоўкла. Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)