све́рху нареч., в разн. знач. зве́рху;

жир пла́вает све́рху тлушч пла́вае зве́рху;

втора́я строка́ све́рху другі́ радо́к зве́рху;

смотре́ть све́рху вниз глядзе́ць зве́рху ўніз;

директи́ва све́рху перен. дырэкты́ва зве́рху;

све́рху до́низу з ве́рху да ні́зу.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

устано́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Р мн. ‑новак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. устанаўліваць — устанавіць (у 1 знач.).

2. Механізм, прыстасаванне. Рэнтгенаўская ўстаноўка. Буравая ўстаноўка. Дажджавальная ўстаноўка. □ Ля корпуса [універсітэта] стаяла машына з пражэктарнымі ўстаноўкамі. Шахавец. Спецыяльныя аўтаматычныя ўстаноўкі падтрымлівалі пастаянную тэмпературу і вільготнасць у пакоі. Шыцік. // Разм. Баявая гармата, ракета, спараныя кулямёты. Узрывы гранат ярка асвятлялі зенітныя ўстаноўкі. Лынькоў.

3. Мэтавая накіраванасць, арыенціроўка на што‑н. Устаноўка на якасць прадукцыі. □ Творчая ўстаноўка пісьменніка ў пазнейшых апавяданнях істотна адрозніваецца ад той, якую мы бачылі ў першых празаічных вопытах. Навуменка. // Дырэктыва, прынцып, накіроўваючае ўказанне. Ленінскі этап не абмяжоўваецца перыядам жыцця Леніна, гэты этап няспынна працягваецца тэарэтычнай дзейнасцю КПСС і брацкіх партый, увасабляецца ў праграмных устаноўках сусветнага камуністычнага руху. «Звязда».

4. У псіхалогіі — схільнасць суб’екта да пэўнай актыўнасці пры пэўнай сітуацыі; цэннасныя арыентацыі асобы, індывідуума.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зве́рху

1. нареч., в разн. знач. све́рху; (с наружной стороны — ещё) снару́жи;

з., на кні́гах, ляжа́ла папе́ра — све́рху, на кни́гах, лежа́ла бума́га;

ма́сла сапсава́лася то́лькі з. — ма́сло испо́ртилось то́лько све́рху (снару́жи);

з. пасы́палася лі́сце — све́рху посы́пались ли́стья;

дырэкты́ва з. — директи́ва све́рху;

2. в знач. предлога пове́рх; сверх;

апрану́ць плашч з. паліто́ — наде́ть плащ пове́рх (сверх) пальто́;

глядзе́ць (на каго) з. ўніз — смотре́ть (на кого) све́рху вниз

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)