чабо́р, ‑бару, м.
Травяністая духмяная расліна сямейства губакветных з дробнымі ружова-ліловымі ці белымі кветкамі. Вам кожны ўзгорак адклікнецца песняю, Запахне ружовы духмяны чабор. Тарас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
размары́н, ‑у, м.
1. Вечназялёная духмяная расліна сямейства губакветных, з лісця і галін якога здабываецца эфірны алей.
2. Зімовы сорт яблыні з араматнымі салодкімі пладамі. // Яйцападобны плод гэтай яблыні.
[Лац. rosmarinus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́сечнік, ‑а, м.
Работнік, які наглядае за пасекай; пчаляр. Бацькі жывуць у калгасе. Стары працуе калгасным пасечнікам. Танк. Людвік прыняў падарунак ад старога пасечніка. Духмяная рамка, залітая мёдам, была ў яго руках. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смо́лкаII (ароматическая смола) смо́лка, -кі ж.;
кури́тельная смо́лка куры́льная смо́лка;
души́стая смо́лка духмя́ная (паху́чая) смо́лка.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Мушка́т ’хатняя кветка мушкат’ (Бяльк.), відаць, пеларгонія духмяная, Pelargonium graveolens. Названа так паводле падабенства лістоў. Тое ж і ў чэш. мове: muškát ’пеларгонія’ (Махэк, Jména, 108).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
спе́цыі, ‑ый; адз. спецыя, ‑і, ж.
Вострыя пахучыя прыправы (гарчыца, перац, ваніль, карыце, лаўровы ліст, шафран), якія кладуцца ў ежу для лепшага яе смаку. З катла падымалася гарачая пара, духмяная і смачная — мабыць, у шмал[е]ц немцы клалі нейкія спецыі. Асіпенка.
[Лац. species.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мі́рра ’духмяная смала ў кары некаторых афрыканска-аравійскіх дрэў (напр., Balsamea myrra)’. Праз рус. або польск. мовы з лац. murra < myrra < myrrha ’мірра’, якія са ст.-грэч. μύῤῥα ’куст бальзаму’ < ст.-семіцк. murr ’горкі’ (Васэрцыер, 158).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сандара́к ’духмяная смала, якую здабываюць з кары хваёвага дрэва сямейства кіпарысавых; выкарыстоўваецца для вырабу лакаў’ (ТСБМ). З рус. сандара́к ’тс’, кніжнага запазычання з франц. sandaraque або ням. Sandarak < лац. sandaraca, грэч. σανδαράκη ад ст.-інд. candrarāga‑ ’які мае бляск луны’ (гл. Мацэнаўэр, 303; Фасмер, 3, 556).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абкі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Кідаючы, пакрыць што‑н. чым‑н.; абсыпаць. Нібыта нейкая дзівосная духмяная пена акіянскага прыбою абкідала гэтыя дрэвы. Дубоўка. // Абкласці, абсыпаць што‑н. з бакоў. Апусціўшы слупы, іх абкідалі ў яме каменнем і зямлёю. Пташнікаў. // безас. Пакрыць высыпкай. Губы абкідала.
2. Абшыць берагі тканіны. Абкідаць швы.
абкіда́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да абкі́даць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Размары́н 1 ’вечназялёная духмяная расліна’ (Некр. і Байк.), ст.-бел. розмаринъ (1710), рус. розмари́н, розмари́н, польск. rozmaryn, чэш. rozmarýna, славац. rozmarín, в.-луж. rósmarja, н.-луж. rosmar(i)ja, славен. rọ̑žmarin, харв. rozma(ri)n. Праз ням. Rosmarin з лац. rōsmarīnus ’тс’ < rōs marīnus ’марская раса’.
Размары́н 2 ’стома’ (КЭС). Назоўнік, утвораны ад дзеяслова размары́ць ’давесці да расслабленага, санлівага стану’, як ме́шань ад мяша́ць. Гл. ма́рыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)