размары́н, ‑у,
1. Вечназялёная духмяная расліна сямейства губакветных, з лісця і галін якога здабываецца эфірны алей.
2. Зімовы сорт яблыні з араматнымі салодкімі пладамі.
[Лац. rosmarinus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)