ДУХМЯ́НАЯ,

сорт грушы селекцыі Бел. НДІ пладаводства. Выведзена скрыжаваннем сартоў Аляксандраўка і Любіміца Клапа. Знаходзіцца ў дзярж. сортавыпрабаванні.

Дрэва сярэднярослае, крона плоскакрутлаватая, густая. Сорт сярэднезімаўстойлівы, ураджайны, мала пашкоджваецца хваробамі. Плоданашэнне пачынае на 4—5-ы год. Плады сярэдняй велічыні (110—130 г). Скурка жаўтавата-зялёная з размытым у выглядзе палос цагляна-чырвоным румянцам. Мякаць белая, мяккая, сакаўная, кісла-салодкая, добрага смаку. Спажывецкая спеласць у сярэдзіне жніўня.

М.​Р.​Мялік.

Груша Духмяная.

т. 6, с. 266

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вербе́на, -ы, ж.

Травяністая ці кустовая дзікарастучая духмяная расліна.

|| прым. вербе́навы, -ая, -ае.

Сямейства вербенавых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мі́ра², -ы, ж.

Духмяная смала, якая знаходзіцца ў кары трапічных дрэў сямейства бурзеравых, выкарыстоўваецца ў медыцыне і парфумерыі.

|| прым. мі́равы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мя́та, -ы, ДМ мя́це, ж.

Духмяная расліна сямейства ясноткавых, якая выкарыстоўваецца ў медыцыне, парфумерыі і харчовай прамысловасці.

|| прым. мя́тны, -ая, -ае.

М. пах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чабо́р, -бару́, мн. -бары́, -баро́ў, м.

Травяністая духмяная расліна сямейства ясноткавых з дробнымі пахучымі кветкамі ружова-ліловага ці белага колеру.

|| памянш. чабаро́к, -рку́, м.

|| прым. чабаро́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шампу́нь, ‑ю, м.

Мыльная духмяная вадкасць або парашок для мыцця галавы.

[Ад англ. shampooing — мыццё.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ча́полоть, ча́полочь бот. зубро́ўка духмя́ная, цяпало́ць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

духмя́ны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. духмя́ны духмя́ная духмя́нае духмя́ныя
Р. духмя́нага духмя́най
духмя́нае
духмя́нага духмя́ных
Д. духмя́наму духмя́най духмя́наму духмя́ным
В. духмя́ны (неадуш.)
духмя́нага (адуш.)
духмя́ную духмя́нае духмя́ныя (неадуш.)
духмя́ных (адуш.)
Т. духмя́ным духмя́най
духмя́наю
духмя́ным духмя́нымі
М. духмя́ным духмя́най духмя́ным духмя́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мі́рра, ‑ы, ж.

Духмяная смала, якая знаходзіцца ў кары некаторых трапічных дрэў; выкарыстоўваецца ў медыцыне.

[Грэч. mȳrrha.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сандара́к, ‑у, м.

Духмяная смала, якую здабываюць з кары хваёвага дрэва сямейства кіпарысавых; выкарыстоўваецца для вырабу лакаў.

[Грэч. sandarake — чырвоны мыш’як.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)