мі́ра², -ы, ж.

Духмяная смала, якая знаходзіцца ў кары трапічных дрэў сямейства бурзеравых, выкарыстоўваецца ў медыцыне і парфумерыі.

|| прым. мі́равы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)