дрыг, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца ў значэнні дзеясл. дрыгаць і дрыгануць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыдры́гацца ’стаміцца, прытаптацца’; іран. ’прыйсці’ (Юрч.). Экспрэсіўнае ўтварэнне на базе дзеяслова дры́гаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
задры́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць дрыгаць. // Дрыгнуць некалькі разоў запар. Плужок задрыгаў, але Міхась ужо моцна трымаў яго ў руках, накіроўваючы на самую сярэдзіну. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вы́кіцяць ’вымазаць, выпацкаць’ (Клім.). Укр. киця́ти ’ўдараць’; ’у гульні ў жмуркі дакранацца да каго-небудзь, пасля чаго ён пачынае вадзіць’, польск. kicać дрыгаць, скакаць (звычайна аб дробных жывёлах)’, kic! ’выклічнік для адгону жывёлы’. Гукапераймальнае (Брукнер, 226).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перадра́га, (пырыдря́га) ’непагадзь (дождж, слата, снег)’ (кам., ЖНС), рус. передря́га ’тс’. Русізм (?). Да пера- і ⁺драга/дря́га́, якое да прасл. *dręga, *dręgy < *dręgati, звязанага этымалагічна з *dŕ̻gati (рус. дёргать), *drъgati (параўн. дры́гаць) і з drъžati (усх.-маг. дрыжаць) (SP, 4, 221–222).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэга́лы ’калёсы для перавозкі снапоў і сена’ (брасл., Сл. ПЗБ), рыґалы ’спецыяльная рама на возе’ (пух., Жыв. сл.). Рус. ре́гель ’падпорка, перакладзіна; даўгая тонкая планка’. Відаць, з польск. rygiel ’бэлька’ < сяр.-н.-ням. regel ’рычаг, падпорка’, першакрыніца нар.-лац. regula ’кій, планка’ (Фасмер, 3, 457). Форма дры́галы ’жэрдкі, прымацаваныя да калёсаў вазіць бярвёны’ (Стан.) утварылася паводле народнай этымалогіі ад дрыгаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падры́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Дрыжаць злёгку, час ад часу. Рукі, трымаючы ў прыгаршчах запалку, падрыгвалі. Пестрак. Нага ў Сотнікава нервова падрыгвала, мабыць, было балюча. Быкаў. // Злёгку трэсціся, падскакваць. Машына лёгка падрыгвае на свежанамошчаным бруку. Лужанін. Воз падрыгваў на бярвеннях і на галлі, што трашчала пад коламі. Мележ.
2. чым. Дрыгаць злёгку, час ад часу. Заклаўшы назад рукі,.. [Кашын] важна паглядаў наўкол і падрыгваў нагой. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бры́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Ускідваць нагамі. З двароў выбягалі жарабкі, люта ржалі, выбіліся, брыкалі маладымі дужымі нагамі, нястрымна гойсалі па вуліцы. Хомчанка. // Бегаць, пабрыкваючы. Конь брыкае па агародзе. // Рабіць рэзкія рухі, дрыгаць нагамі. Пад палком брыкала ў саломцы цялё. Гарэцкі.
брыка́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак., каго.
Разм. Біць, удараць задняй нагой, заднімі нагамі (пра капытных жывёлін). Карова вельмі дачку любіла: Не брыкала яе, хвастом не біла. Бічэль-Загнетава.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
брыка́цца, ‑а́ецца; незак.
1. Біць нагамі, брыкаць. Конь спачатку не хацеў насіць чалавека на сваёй спіне, іржаў, брыкаўся. Бядуля. // Брыкаць адзін другога. Коні пачалі брыкацца. // Мець звычку біць нагамі, брыкаць. Гэты конь брыкаецца. // Рабіць рэзкія рухі, дрыгаць нагамі, жадаючы вызваліцца (пра чалавека). Дзяўчаты з рогатам неслі хлопца да рэчкі, той брыкаўся, крычаў. Гурскі.
2. перан. Разм. Упарціцца, упірацца. [Максім:] — З выгляду здаецца — «ані вэзь», брыкаецца, абражаецца, а скончыць тым, што прыгорнецца да цябе. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Дро́гкі ’дрогкі’ (БРС, Байк. і Некр., Бяльк.), дро́хка ’страшна’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Трубачова (Эт. сл., 5, 138), бел. слова звязана з рус. дыял. смал. дрехкий ’тс’. Гэтыя словы, магчыма, з’яўляюцца прасл. дыялектызмамі; супольная праформа — *drъgъkъjь (вытворнае ад дзеяслова *drъgati ’дрыжаць, дрыгаць і г. д.’). Параўн. таксама (з вакалізмам«е») і бел. дре́гка ’дрогка, труска’ (Бяльк.), якое сведчыць аб складанасці дыялектнага размеркавання розных тыпаў вакалізму ў каранёвай частцы данай лексемы. Прасл. *drъgъkъjь адлюстроўваецца і ў бел. назвах для балота, дрыгвы ў тыпе *drъgъkyni (суфікс *‑yni); параўн. у Яшкіна: драгкінь, драгкіня́, дрогкінь (няма ў Трубачова, Эт. сл., 5, што вельмі дзіўна).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)