аднаду́шны, ‑ая, ‑ае.
Які прымаецца, выказваецца ўсімі, прасякнуты згодай, адзінствам; дружны. Аднадушнае адабрэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
з’ядна́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад з’яднаць.
2. у знач. прым. Дружны, аднадушны. З’яднаны калектыў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
згуртава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад згуртаваць.
2. перан.; у знач. прым. Прасякнуты аднадушшам; дружны. Згуртаваны калектыў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
снегаахо́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для аховы дарог ад снежных заносаў. Вагон дружны, дровы хлопцы дастаюць. У справу ідуць снегаахоўныя шчыты, уцалелыя парканы. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спая́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад спаяць.
2. перан.; у знач. прым. Моцна з’яднаны дружбай, адзінствам інтарэсаў і пад.; дружны. Спаяны калектыў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Несуво́рна (нісуворна) ’не ў згодзе’ (лід., Сл. бел. нар. фраз., 126). Пры незафіксаванай зыходнай форме без адмоўя, хутчэй за ўсё, да суворыць ’звязаць (у пару)’ (Сл. ПЗБ), параўн. чэш. nesvorne ’незгуртавана, нядружна’ пры svorny ’дружны’, гл. шворка, шворань і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дзяці́ны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Дзіцячы. Вясёлы, дружны шум уварваўся ў школу, звонкія, шчаслівыя дзяціныя галасы напоўнілі ўвесь дом.. Колас. І прыйду ў Беларусь сваю Сцежкай даўняй, дзяцінаю. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напо́рысты, ‑ая, ‑ае.
Які ўпарта і настойліва дабіваецца сваёй мэты. Напорысты чалавек. □ Калектыў малады, але дружны, напорысты. Паслядовіч. // Які выражае настойлівасць, поўны настойлівасці. Напорысты характар. Напорыстае патрабаванне. □ Паднялося дружнае, напорыстае «ура». Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кадры́ля, ‑і, ж.
Танец з некалькіх фігур з цотным лікам пар, а таксама музыка да гэтага танца. Сыграць кадрылю. □ Хлопцы і дзяўчаты скакалі кадрылі, кружыліся ў лявонісе, у бясконцых крыжачках і польках. Лынькоў. Грукат, тупат колькі сілы Ды хлапечы дружны рогат — гэта пары йдуць кадрылю, Б’юць абцасамі падлогу. Броўка.
[Фр. quadrille.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ухва́льны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да ўхвалы, заключае ўхвалу. Твар Ткачова, як і заўжды, быў строгі, нават крыху непрыветны, а словы — шчырыя, дужа добрыя, ухвальныя. Савіцкі. — Будзем памагаць і сена касіць, і жаць. А малаціць будзем.. разам! — Разам, — пайшоў услед ухвальны і, можна сказаць, дружны гоман. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)