Дру́жны

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
м.
Н. Дру́жны
Р. Дру́жнага
Д. Дру́жнаму
В. Дру́жны
Т. Дру́жным
М. Дру́жным

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дру́жны, -ая, -ае.

1. Звязаны дружбай, узаемнай дапамогай, выручкай.

Д. калектыў.

Дружная сям’я.

2. Які адбываецца адначасова, сумесна, бурна.

Д. смех.

Дружныя апладысменты.

Дружная вясна.

Дружна (прысл.) узяцца за работу.

|| наз. дру́жнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дру́жны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дру́жны дру́жная дру́жнае дру́жныя
Р. дру́жнага дру́жнай
дру́жнае
дру́жнага дру́жных
Д. дру́жнаму дру́жнай дру́жнаму дру́жным
В. дру́жны (неадуш.)
дру́жнага (адуш.)
дру́жную дру́жнае дру́жныя (неадуш.)
дру́жных (адуш.)
Т. дру́жным дру́жнай
дру́жнаю
дру́жным дру́жнымі
М. дру́жным дру́жнай дру́жным дру́жных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дру́жны в разн. знач. дру́жный;

д. калекты́ў — дру́жный коллекти́в;

~ная вясна́ — дру́жная весна́;

~ная пра́ца — дру́жная рабо́та

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дру́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны дружбай, узаемнай згодай. Дружная сям’я. Дружны калектыў. □ Добрае, дружнае звяно падабралася ў Грышы. Пальчэўскі. Слаўна правялі .. [рыбакі] дзень у дружнай кампаніі на беразе рэчкі! Якімовіч. / у знач. наз. дру́жныя, ‑ых. Толькі дружныя ніякіх Не баяцца перашкод. Кірэенка.

2. Які адбываецца адначасова, узгоднена; аднадушны. Дружная работа. Дружны рогат. □ Такога дружнага сходу яшчэ ні разу ў калгасе не было. Дуброўскі. Камандзіры прайшлі ўздоўж строю. Атрады сустракалі іх дружным «ура!». Шамякін. // Які бурна, хутка адбываецца; спорны. Вясна выдалася дружнай і цёплай. Лынькоў. Апоўначы наліўся дружны цёплы дождж. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згуртава́ны, -ая, -ае.

Дружны, аднадушны, арганізаваны.

З. калектыў.

|| наз. згуртава́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

з’ядна́ны, -ая, -ае.

Дружны, аднадушны, згуртаваны.

З. калектыў.

|| наз. з’ядна́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дру́жный в разн. знач. дру́жны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зла́джаны, -ая, -ае.

1. Такі, у якім дасягнута ўзаемная згода; дружны.

Зладжаная работа.

2. Стройны, гарманічны.

Зладжаныя спевы.

|| наз. зла́джанасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сула́дны, -ая, -ае.

1. з чым, чаму. Адпаведны чаму-н., згодны з кім-н.

Быць суладным з законам.

Суладныя рашэнні камісіі.

2. Зладжаны, гарманічны, дружны.

На вечарыне гучалі суладныя песні.

|| наз. сула́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)