збудава́нне, ‑я, н.

Тое, што збудавана; пабудова, будынак. Спартыўнае збудаванне. Абароннае збудаванне. □ Каля сядзібы мы заўважылі нейкае дзіўнае драўлянае збудаванне. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Драўлянае пласкадоннае несамаходнае рачное судна без палубы для перавозкі грузаў. Цяжка берагам ракі баркі весці. Бурлакі босыя, счарнелі. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тапо́р, тапара́, мн. тапары́, тапаро́ў, м.

Прылада для сячэння ў выглядзе насаджанай на драўлянае дзяржанне металічнай лопасці з вострым лязом з аднаго боку і абухом з другога; сякера.

З лесу далятаў стук тапара.

Хоць тапор (сякеру) вешай (разм.) — аб цяжкім, нясвежым паветры ў памяшканні.

|| памянш. тапо́рык, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. тапо́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ве́чка, ‑а, н.

Памянш. да века (у 1 знач.); невялікае века. Дзед Ігнат аплёў пасудзіну бяростай, прыгнаў да яе драўлянае вечка. Васілевіч. Алік .. абапёрся локцямі на вечка парты і, унурыўшыся, замоўк. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

струг 1, ‑а, м.

1. Інструмент для грубай апрацоўкі драўніны струганнем; агульная назва інструментаў для стругання.

2. Землярыйная машына, якая зразае грунт слаямі пры дапамозе нажа.

струг 2, ‑а, м.

Уст. Драўлянае рачное судна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лаґажы́драўлянае прыстасаванне з палазамі для транспарціроўкі сельскагаспадарчых прылад’ (шальч., Сл. паўн.-зах.). Да лагожы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пазеляне́лы, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты зялёнай цвіллю, мохам і пад. Пазелянелая страха. □ Па выслізганым вочапе ледзь гойдаецца драўлянае пазелянелае вядро. Шамякін. // З бледным, зямлістым колерам твару. На другі дзень бацька ўстаў позна, пазелянелы, пастарэлы, нібы вымачаны. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

качу́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Драўлянае кола, якое качаюць дзеці дзеля забавы. Пасярэдзіне зялёнай вулкі Мы ганялі некалі качулкі. Панчанка.

2. Драўляны прадмет цыліндрычнай формы, з дапамогай якога ставяць у печ і выцягваюць з яе вялікія чыгуны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лятэрачкадраўлянае маленькае колца калаўрота, якое знаходзіцца побач са шпулькай і перадае ёй руханне вялікага кола’ (рас., Шатал.). З мутэрачка < польск. muterka < ням. Mutter ’гайка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

крэ́сла, -а, мн. -ы, -сел і -слаў, н.

1. Прадмет мэблі звычайна са спінкай, прызначаны для сядзення аднаго чалавека.

Драўлянае к.

Расставіць крэслы вакол стала.

2. Прадмет мэблі з мяккай абіўкай і ручкамі-падлакотнікамі.

Мяккае к.

К.-ложак.

3. перан. (звычайна з азначэннем). Месца работы, пасада (разм.).

Заняць міністэрскае к.

|| памянш. крэ́сельца, -а, мн. -ы, -аў, н. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. крэ́сельны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)