гі́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Вузкая і доўгая спартыўная шлюпка з нізкімі бартамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вало́к, -лка́, мн. -лкі́, -лко́ў, м.

Доўгая града згрэбенага сена, збажыны і пад.

Зграбаць сена ў валкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

до́ўгі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. до́ўгі до́ўгая до́ўгае до́ўгія
Р. до́ўгага до́ўгай
до́ўгае
до́ўгага до́ўгіх
Д. до́ўгаму до́ўгай до́ўгаму до́ўгім
В. до́ўгі (неадуш.)
до́ўгага (адуш.)
до́ўгую до́ўгае до́ўгія (неадуш.)
до́ўгіх (адуш.)
Т. до́ўгім до́ўгай
до́ўгаю
до́ўгім до́ўгімі
М. до́ўгім до́ўгай до́ўгім до́ўгіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падра́снік, -а, мн. -і, -аў, м.

У служыцеляў царквы: доўгая з вузкімі рукавамі адзежына, паверх якой надзяваецца ра́са.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бешме́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

Верхняя доўгая мужчынская вопратка ў некаторых народаў Каўказа і Сярэдняй Азіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэйсшы́на, -ы, мн. -ы, -шы́н, ж.

Доўгая чарцёжная лінейка з папярочнай планкай на адным канцы для правядзення паралельных ліній.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сві́та², -ы, ДМ сві́це, мн. -ы, світ, ж.

Доўгая сялянская верхняя вопратка з даматканага сукна.

|| прым. сві́тавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шарша́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Тоўстая і доўгая іголка.

Сшываць пасак шаршаткай.

|| прым. шарша́тачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вудзі́льна, -а, мн. -ы, -аў, н.

Частка вуды — доўгая гнуткая палка, да якой прымацоўваецца лёска.

Арэхавае в.

|| прым. вудзі́льневы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тыра́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ра́д, ж.

Доўгая фраза, урывак прамовы, асобная шматслоўная рэпліка, якая гаворыцца звычайна прыўзнятым тонам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)