перадапыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Учыніць паўторны допыт. Перадапытаць арыштаванага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
допра́шивание ср. дапы́тванне, -ння ср., до́пыт, -ту м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
следства, дазнанне, допыт
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
опро́с м.
1. (собирание ответов) апыта́нне, -ння ср.;
2. (допрос) до́пыт, -ту м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыдзі́рка ж. приди́рка;
п. к сло́ву — приди́рка к сло́ву;
◊ до́пыт з ~камі — шутл. допро́с с пристра́стием
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дапыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Зрабіць, правесці допыт. Дапытаць сведку. Дапытаць палоннага. □ Следчы мае права затрымаць і дапытаць асобу, якая падазраецца ва ўчыненні злачынства. Крымінальна-працэсуальны кодэкс БССР.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Во́пыт (БРС, КТС). Да апытаць. Рус. о́пыт, укр. о́пит, ’распытванне, допыт’, польск. opyt ’тс’, серб.-харв. о́пит ’вопыт, эксперымент’ (запазычанне з рус. — Скок, 2, 666), балг., макед. опит ’тс’ (таксама, відавочна, з рус.). Па даных КГС, у беларускіх помніках слова ўжываецца толькі ў адным значэнні ’допыт’. Значэнні ’навуковы эксперымент’ і ’сукупнасць ведаў’ з’яўляюцца, відавочна, запазычанымі з рус. мовы, дзе яны развіліся таксама даволі позна, у XVIII ст. (Каткоў, Сказки…, 84–85). Вытворныя ад гэтай лексемы вопытны, вопытніцтва — гэта калькі адпаведных рус. слоў опытный, опытничество (Крукоўскі, Уплыў, 110).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарту́ра ’катаванне’ (Ласт.), торту́ры ’мардаванне; строгі допыт з катаваннем’ (Нас.), ’мучэнне’ (Беларусіка, 19, 226). Праз польск. tortura, tortury ’катаванне, мучэнне’ з лац. tortūra ’мука, катаванне’ < torquēre ’круціць; катаваць’ (Голуб-Ліер, 485; ЕСУМ, 5, 608–609).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перакрыжава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад перакрыжаваць.
2. у знач. прым. Размешчаны крыж-накрыж. Старая кузня здавалася скалечанай пачварай. На фіялетавым небе выразна відаць былі перакрыжаваныя пахілыя кроквы. Асіпенка.
3. у знач. прым. Які праводзіцца ў двух перасякальных напрамках (пра сяўбу, пасевы, апрацоўку пасеваў). Пасеяць перакрыжаваным спосабам.
4. у знач. прым. Спец. Накіраваны на адну і тую ж цэль з некалькіх бакоў. Перакрыжаваны агонь.
5. Які праводзіцца адначасова некалькімі асобамі (пра допыт, размову і пад.). Перакрыжаваны допыт.
•••
Перакрыжаванае апыленне гл. апыленне.
Перакрыжаваная рыфма гл. рыфма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́крут, ‑у, М ‑круце, м.
1. Незвычайны паварот. Сцежка з выкрутам. Скокі з выкрутамі.
2. перан. Прыём з хітрыкамі, які прымяняецца для ўхілення ад прамога адказу, удзелу ў якой‑н. справе, маскіроўкі сапраўднай мэты. Пачаўся допыт з усімі дыпламатычнымі выкрутамі і старанна замаскіраванымі намёкамі. Пятніцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)