де́душка в разн. знач. дзед, род. дзе́да м., дзяду́ля, -лі м., дзяду́ня, -ні м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Раёк у песні: Ішоў раёк дарогаю, / дарогаю шырокаю. / Хади раёк, на мой дварок (Рам. 8), ’пучок нязжатага жыта на полі, убраны кветкамі’, ’дажыначная песня’ (рас., брасл., красл., Сл. ПЗБ). Памяншальная форма ад уласнага імя міфічнай істоты Рая — апякуна ўраджаю і багацця, “жытнага дзеда” (Бел. міф., 422). Гл. рай2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

валаха́ты, ‑ая, ‑ае.

Абл. Калматы. Пра бацькавага бацьку, валахатага, шыракатварага дзеда Пятра, хадзіла па мястэчку пагалоска. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бра́ва, выкл.

Вокліч, які азначае захапленне, пахвалу, адабрэнне. Дзеда Тодара ссадзілі са сцэны. Гушкалі, крычалі: «Брава!» Пташнікаў.

[Іт. bravo.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запамагчы́, ‑магу, ‑можаш, ‑можа; зак., каму.

Абл. Пасадзейнічаць, дапамагчы. Грош завёўся ў дзеда ў латах — Запамог Сымон яму. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зо́лкасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан золкага. Паветра было вільготнае, халаднаватае, і золкасць працінала старэчыя плечы дзеда Ахрэма. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паатры́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Атрымаць што‑н. ад каго‑н. — пра ўсіх, многіх. Паатрымліваць падарункі ад Дзеда Мароза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазапуха́ць, ‑ае; зак.

Запухнуць — пра многае. — [Шэршні] пакусалі так, што ў дзеда пазапухалі вочы, і ён ледзьве знайшоў дарогу дадому. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жэ́ўжык, ‑а, м.

Разм. Свавольнік, гарэза. Абкружылі дзеда ўнукі, Як галубкі, галубкі. Іх Сымон бярэ на рукі, Гладзіць жэўжыкам чубкі. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куды́сь, прысл.

Разм. Тое, што і кудысьці. Верка глядзіць на дзеда сваімі сінімі вочкамі, а ручкай паказвае кудысь за акно. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)