Абія́к, абіякі ’абутак на драўлянай падэшве’ (Сцяшк., Жд.), відаць, да а‑бій‑ак, гл. біць. Параўн., аднак, Чэкман, Baltistica, VIII (2), 1972, 151–152, які бачыць тут кальку з літ. apmuštìniai, apmuštìnes ’клумпы, драўляны абутак, абабіты скурай’. Даслоўны пераклад літоўскага слова ’абабітыя’. Гэта версія, відаць, больш верагодная. У яе карысць сведчыць лінгвагеаграфія. Польскі адпаведнік obijaki, obijańce толькі на Аўгустоўшчыне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рама́шка ’рамонак’ (Сл. ПЗБ; краснап., мсцісл., Бяльк.), Matricaria chamomilla альбо Anthemis romana — аптэчны рамонак. Адзначаецца, што старыя людзі гавораць рамонак, а не рамашка (навагр., Сл. ПЗБ). Хутчэй за ўсё, русізм, параўн. рус. рома́шка, якое вядома з XVIII ст. Відаць, з’яўляецца сцяжэннем выразу, што сустракаўся ў стражытных рускіх друкаваных слоўніках — рус. романова трава, як даслоўны пераклад з лац. Anthemis romana (Чарных, 2, 122).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
подстро́чный
1. (о примечании и т. п.) падрадко́вы, падтэ́кставы;
подстро́чное примеча́ние падтэ́кставая (падрадко́вая) заўва́га;
2. (о переводе) падрадко́вы; (буквальный) літара́льны; (дословный) дасло́ўны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)